Адкрыць збор

Фандрайзінг — гэта збор фінансавання на ініцыятывы і асабістыя патрэбы. Мы запускаем на сваім сайце тыя зборы, якія тычацца палітычных рэпрэсій у перыяд з траўня 2020 г. і ў развіцці грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Важна ведаць

  • мы даем інструмент для збору фінансавання, але актыўнасць збору і вынік залежыць толькі ад вас;
  • калі вы запускаеце збор, то не забывайце яго прасоўваць: пасты ў сацыяльных сетках, рассыланне сваім сябрам і знаёмым вельмі вам у гэтым дапаможа;
  • усе пералічэнні вы атрымліваеце па меры збору;
  • як толькі вы збіраеце заяўленую суму, мы закрываем збор;
  • максімальны тэрмін збору — 60 дзён, незалежна ад сабранай сумы мы закрываем збор па заканчэнні гэтага тэрміну;
  • мы публікуем тую інфармацыю, якую дае нам вы, таму паспрабуйце напісаць пісьменны і зразумелы тэкст, падбярыце падыходны малюнак і прадумайце бюджэт збору.

Як адбываецца запуск

  • вам неабходна запоўніць форму;
  • далей мы звяжамся з вамі і ўдакладнім неабходную інфармацыю;
  • пасля праходжання верыфікацыі і ўдакладнення дэталяў мы вызначаем спосаб пераводу сродкаў і дадаем ваш збор на сайт BYSOL.

(!) Важна памятаць аб тым, што аб зборы павінна пазнаць максімальную колькасць людзей, таму не забывайце прасоўваць яго.

 

Запоўніць нескладаную форму можна тут.

 

 

Падтрымка сем'яў палітвязняў

У Беларусі больш за 700 людзей трапілі ў турмы, бо не захацелі закрыць вочы на страшныя ўчынкі ўладаў. Дапамога патрэбна не толькі ім, але і іх сем'ям.