Прывітанне! На сувязі каманда збораў BYSOL.
Толькі што на волю выйшлі новыя палітзняволеныя! Гэта радасная навіна! Але і дужа трывожная. Бо людзей, пасля многіх гадоў турмы, выціскаюць за межы краіны, дзе яны ў бліжэйшы час сутыкнуцца з выпрабаваннем эміграцыяй.
У многіх падарванае здароўе, яны разгубленыя і дэзарыентаваныя, без грошай і неабходных дакументаў. У многіх няма нават пашпарта ці даведкі аб вызваленні. Гэта значыць, што яны не могуць аформіць легальны статус, звярнуцца да лекара, атрымаць пенсію ці адкрыць банкаўскі рахунак. Ім патрэбная наша дапамога.
Мы адкрываем экстранны збор на суму €123.000 для дапамогі ўсім палітзняволеным, якія былі сёння вызваленыя. Усе сабраныя сродкі мы падзелім роўна паміж вызваленымі, каб падтрымаць іх у першыя, самыя цяжкія дні эміграцыі.
Мы звяртаемся да ўсіх беларусаў, беларусак і сяброў Беларусі: падтрымайце тых, хто прайшоў праз лукашэнкаўскія турмы і калоніі.
Нашая галоўная сіла – гэта беларуская салідарнасць. Наша мэта – каб кожны адчуў, што ў яго ёсць супольнасць, якая чакае і гатова яго падтрымаць.
Як будзе працаваць збор і выплачвацца дапамога?
- Збор сродкаў працягнецца да 31 снежня 2025 года.
- Дапамога з Экстраннага збору будзе выплачаная зняволеным з групы вызваленых 13 снежня 2025 г., якія пацярпелі па палітычных матывах.
- Каб атрымаць дапамогу з Экстраннага збору, неабходна пацвердзіць жаданне ці наўпрост звярнуцца да BYSOL да 31 сакавіка 2026 года ўключна. Кантакт у Тэлеграм: @bysol_pzk.
- Незапатрабаваныя да 1 красавіка 2026 года сродкі Экстраннага збору будуць пераразмеркаваны сярод тых палітзняволеных з групы вызваленых 13 снежня 2025 г., хто звярнуўся па дапамогу (пацвердзіў жаданне атрымаць дапамогу).
- BYSOL не спаганяе камісіі, аднак сума выплат можа быць крыху меншая – за кошт банкаўскіх камісій і камісіі плацёжнай сістэмы.
Каманда збораў BYSOL.
