На волю выйшлі новыя палітвязні. Гэтых людзей прымусова дэпартуюць з краіны, і ім патрэбная дапамога.
Толькі што на волю выйшлі новыя палітвязні. Гэта радасная, але і трывожная навіна, якая патрабуе максімальнага ўдзелу.
Пасля доўгіх гадоў турмы людзей прымусова дэпартуюць з роднай краіны. З падарваным здароўем і без сродкаў да існавання. Без нашай з вамі дапамогі гэтым людзям будзе невыносна складана.
Кожны вызвалены атрымае €1000 праз BYSOL са сродкаў Міжнароднага гуманітарнага фонду, аднак гэтай сумы недастаткова для закрыцця ўсіх пытанняў. Таму мы адкрываем збор на €50000 для дапамогі палітвязням, якія былі выпушчаны. Мы мяркуем, што многія з іх будуць у цяжкім стане і некаторым спатрэбіцца тэрміновая дапамога.
Мы таксама лічым, што гэтая хваля вызваленняў – не апошняя. Мы чакаем, што рэжым будзе і надалей выпускаць людзей, спрабуючы, ў тым ліку, перагрузіць сістэму салідарнасці, якую мы з вамі выбудоўвалі апошнія 5 гадоў. І гэта сур'ёзны выклік для ўсіх нас!
Мы звяртаемся да ўсіх: далучыцеся да нашай агульнай справы і падтрымайце тых, хто прайшоў праз лукашэнкаўскія турмы.
Нашая галоўная сіла – гэта беларуская салідарнасць. Наша мэта – каб кожны, каго рэжым выпусціць з турмы, адчуў, што ў яго ёсць супольнасць, якая яго чакае і гатова падтрымаць.
Працуем далей, абараняем сваіх!
Каманда збораў BYSOL
Сума збору
€50.000