У кагосьці з гэтых дзяцей тата ці мама за кратамі ўжо не першы год. У кагосьці бацькі ў абодвух пад ціскам і страхам. А хтосьці разлучаны дзяржаўнай мяжой. І ўсё гэта ў найважнейшы перыяд жыцця, калі фармуецца пачуццё бяспекі, даверу і кахання.
Нашая акцыя не проста традыцыя. Гэта спосаб даць зразумець дзіцяці важную рэч: ён не адзін. Ён патрэбны. Аб ім клапоцяцца. Яго будучыня важная. І гэтае адчуванне застанецца з ім на ўсё жыццё. Каб дзеці не так моцна пакутавалі за тое, што іх бацька – чалавек з перакананнямі. Як і ўсе мы.
Фонд BYSOL збірае сродкі, каб дапамагчы дзецям палітвязняў пайсці ў дзіцячы садок ці школу з тым, што трэба: адзеннем, абуткам, канцылярыяй, заплечнікамі. Гэта простыя рэчы, без якіх цяжка адчуваць сябе нароўні з іншымі.
Чаму гэта важна? Таму што адсутнасць аднаго з бацькоў само па сабе сур'ёзнае выпрабаванне. Бо ўвага грамадства здольнае падтрымаць там, дзе няма ні стабільнасці, ні пачуцця бяспекі. Кожны ўнёсак – гэта канкрэтная дапамога канкрэтнаму дзіцяці. І адначасова – знак салідарнасці.
Давайце дапаможам зрабіць сталенне дзяцей нашых людзей крыху лягчэй!
На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачана па 100 еўра.
Сума збору ўказана з улікам камісій і збораў банка і плацежных сістэм.
Заяўкі на атрыманне дапамогі будуць прымацца да 17 жніўня ўключна.
Хто можа падаць заяўку на атрыманне дапамогі?
— сем'і палітвязняў з дзецьмі, у якіх адзін з бацькоў ці абодва знаходзяцца ў зняволенні не менш чым тры месяцы (у тым ліку на «хіміі» з накіраваннем або без);
– былыя палітвязні з дзецьмі;
– бацькі, якія адбываюць «хатнюю хімію» – пры гэтым якія маюць інваліднасць, альбо пенсіянеры, альбо выхоўваюць дзяцей да трох гадоў.
Каб атрымаць дапамогу, трэба запоўніць форму. Калі вы хвалюецеся за вашу бяспеку, то запаўняйце яе, не дасылаючы дакументаў. Мы з вамі скантактуемся і ўдакладнім неабходную інфармацыю.
Заяўкі прымаюцца ад бацькоў, якія знаходзяцца ў Беларусі і за яе межамі.