8 красавіка яна атрымала 25 сутак, гэта ўжо шосты раз, калі Юлія атрымлівае суткі. Таму што гэтая актыўная дзяўчына неабыякавая да таго, што адбываецца з іншымі людзьмі, з тым, што адбываецца ў Беларусі. Што даказвае і яе папярэдняе мірнае жыццё.
Яна ўзяла апеку (забрала ў свой дом) над двума малодшымі ўнукамі (2,5 і 4 гады) жанчыны, якая даглядала паміраючую ад раку ўнучку ў дзіцячым хоспісе і якая адна выхоўвае трох унукаў. Юлія паўтара гады даглядала чужых дзяцей, вучыла, лячыла.
Гэты чалавек, які валодае вялікім сэрцам і любоўю — поўны смеласці і мужнасці.
Група маладых жанчын з бел-чырвона-белымі парасонамі, якія бясстрашна прагульваюцца па Мінску – моцны сімвал пратэсту і знак таго, што мы не здаліся.
Юлію затрымлівала КДБ. Задача спецслужбаў у Рэспубліцы зараз не барацьба з ворагамі, а знішчэнне іншадумства. Дзяўчыны, якія гуляюць па вуліцах — гэта тое, на што рэжым марнуе грашовыя рэсурсы дзяржавы.
Мы адкрываем персанальны збор на падтрымку Юліі Міхайлавай. Яна са шматдзетнай сям'і, якая сёння выплачвае крэдыт на будаўніцтва дома для ўсёй сям'і, пасля таго, як згарэў іх дом у 2015 годзе. Сям'і зараз давядзецца нялёгка, бо пры затрыманні, з мэтай аказання ціску на Юлю, былі затрыманы яе хворая 56-гадовая маці і брат, па надуманых прычынах.
Якая сума неабходна?
2000 еўра (6272 бел руб). Гэтая сума, якая патрэбная, каб пакрыць выдаткі на адвакатаў, перадачы, прадукты і пагашэнне крэдыту на жыллё. Сродкі пойдуць на забеспячэнне сям'і ўсім неабходным.