Дапамога тым, хто пацярпеў за супрацоўніцтва з незалежнымі медыя і telegram каналам

  • Гісторыя

У Беларусі саджаюць у турму за карыстанне Telegram і кантакты з незалежнымі медыя. Давайце дапаможам самым сумленным і адважным з нас — тым, хто пацярпеў за праўду.
 
Гэтыя людзі патрапілі ў турму за тое, што напісалі каментар, паставілі эмадзі, выступілі ў эфіры «экстрэмісцкага» СМІ. Іх катуюць у засценках за тое, што яны проста падпісаліся на telegram канал, за тое, што адправілі інфармацыю ў бот, абурыўшыся гвалтам і прававым бязмежжам у Беларусі.
 
Нашая задача ў тым, каб забяспечыць некаторай сумай падтрымкі родных такіх людзей, каб ім маглі сабраць перадачу, купіць цёплае адзенне, аплаціць некалькі наведванняў адваката, каб палітвязні адчувалі, што яны не адны. Бо ніхто не кінуты і нішто не забыта.
 
У нас ужо ёсць каля 30 заявак падобных кейсаў, для гэтых людзей мы і выставілі пачатковую суму. Але сума можа павялічыцца, калі заявак стане больш.
 
Да нас могуць звяртацца родныя ўсіх палітвязняў, якія былі затрыманыя за карыстанне сродкамі сувязі і любыя кантакты з незалежнымі медыямі і telegram каналамі.
 
Каб атрымаць дапамогу, запоўніце, калі ласка, форму.

Калі ў вас будуць якія-небудзь пытанні, вы можаце пісаць нам у тэлеграме.

:
€ 15 755
Збор завершаны. Сабрана: € 15 755