Ужо атрымалі выплаты:
*Частку выплат зрабілі партнёры.
СПРАВАЗДАЧА АБ ПРАВЕДЗЕНАЙ АКЦЫІ: «Збор дзяцей палітвязняў у школу-2022»
Не ўсе з 276 дзяцей беларускіх палітвязняў змаглі адначасова трымаць маці і тату за ручку ў такі адказны і важны дзень у іх жыцці. Але ўсе атрымалі дабрачынную суму ад вас. Гэта важна!
Вось ужо другі год мы ладзім акцыю «Збор дзяцей палітвязняў у школу», і другі год дапамагаем сем'ям падрыхтаваць дзетак да школы.
Мы шмат чуем ад нашых сем'яў палітвязняў, наколькі ім важная падтрымка ад сваіх у гэты цяжкі час, што дапамога і ўдзел дапамагае ім не заставацца сам-насам са сваімі праблемамі. І гэта не проста каментары, а цёплыя шчырыя словы падзякі, якія ідуць ад сэрца.
Агулам сабрана: 20726 еўра
Выплата праведзена: 276 дзецям
Сума выплаты кожнаму дзіцяці: 75 еўра
Акцыю зладзілі фонд Беларускай Салідарнасці BYSOL, дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця», ініцыятыва дапамогі палітычным зняволеным у Беларусі «Dissidentby», Беларускае аб'яднанне «RAZAM e.V.», дабрачынная арганізацыя Littowin LIONS CLUB.
Таксама мы хацелі б падзякаваць суполцы беларусаў Сан-Францыска, якія таксама далучыліся да акцыі і падтрымалі дзяцей.
Мы кажам вам, кожнаму салідарнаму беларусу і беларусцы, вялікі дзякуй!
ПЯЦЬ ІНІЦЫЯТЫЎ АБ'ЯДНАЛІСЯ, КАБ ПЕРШАГА ВЕРАСНЯ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ ПАЛІТВЯЗНЯЎ СТАЎ СВЯТОЧНЫМ
Рэжым прапануе ўзяць спецыяльныя крэдыты з ільготнымі працэнтамі, каб сабраць дзяцей да школы, купіць ім вопратку, але з умовамі «купляйце беларускае». Такая рэальная падтрымка дзяцей рэжымам.
Для сем'яў палітвязняў недаступныя і гэтыя драбкі, якія рэжым кідае сваім грамадзянам.
Летась для збору на фінансавую падтрымку сем'ям палітвязняў, у якіх ёсць дзеці школьнага ўзросту (1 — 11 класы), аб'ядналіся Фонд Беларускай Салідарнасці BYSOL, дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця» і ініцыятыва дапамогі палітычным зняволеным у Беларусі Dissidentby. Збор быў паспяхова завершаны, дзеці падрыхтаваныя да школы.
Сёлета акцыя па зборы дапамогі праходзіць у партнёрстве з пяццю ініцыятывамі дапамогі палітвязням. Бо толькі аб'яднаўшыся, мы можам выстаяць.
Каб атрымаць дапамогу неабходна запоўніць форму па спасылцы.
Заяўкі на дапамогу прымаюцца да 6 жніўня.
На кожнае дзіця будзе выдзелена сума 75 еўра.
Акцыю арганізавалі фонд Беларускай Салідарнасці BYSOL, дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця», ініцыятыва дапамогі палітычным зняволеным у Беларусі Dissidentby, Беларускае аб'яднанне RAZAM e.V., Дабрачынная арганізацыя Littowin LIONS CLUB.
*Сбор адкрыты да 22 жніўня.