Ужо атрымалі выплаты:
СПРАВАЗДАЧА АБ ПРАВЯДЗЕНАЙ АКЦЫІ: Збор дзяцей палітвязняў у школу (2021)
У таталітарнай дзяржаве чалавек адзінокі, бездапаможны і зусім раз'яднаны з блізкімі сваімі. Тое, што жыхарам шчасных краін дастаецца амаль дарма, з самага дзяцінства, — ўсяго гэтага мы з вамі дамагаемся горкім і дарагім досведам. Але наша гісторыя паказвае, што гэты досвед дазваляе расці і развівацца нацыянальнаму ўсведамленню, павазе да простага чалавека і захапленню перад духам тых, хто не спыніўся ў пошуку ісціны.
За тых з іх, хто апынуўся ў зняволенні, і не мог знаходзіцца ў сям'і побач са сваімі дзецьмі 1-га верасня моцнай падтрымкай сталі сотні людзей, якія аказалі фінансавую падтрымку сваімі ахвяраваннямі ў збор на падрыхтоўку да школы.
100 дзяцей з 75 сем'яў атрымалі фінансавую падтрымку на суму 11 824 еўра
5000 еўра з гэтай сумы пералічыла ініцыятыва «Карнікі Беларусі»
118 еўра на адно дзіця
Так нашыя дзеці ўжо з самага дзяцінства, адчулі падтрымку свайго народа. Адчулі сябе беларусамі. Даведаліся, што такое салідарнасць.
Дзякуем усім разам і кожнаму асабіста за ваш унёсак.
Дзякуем камандзе «Карнікі Беларусі» за давер і падтрымку дзяцей.
Кожны дзень мы набліжаемся да Перамогі!
РАЗАМ — МЫ СІЛА
! Акцыя па зборы дапамогі праходзіла ў партнёрстве з іншымі ініцыятывамі дапамогі палітвязням (https://dissidentby.com/ і інш.)
АПІСАННЕ АКЦЫІ: Гэтыя дзеці маглі б ісці першага верасня ў школу з букетам восеньскіх астраў, ганарліва трымаючы бацьку за руку, але гэтага не адбудзецца. У кагосьці тата, а ў кагосьці маці вось ужо шмат месяцаў у зняволенні. Яны змагаліся за вызваленне сваёй краіны ад безуладдзя, гвалту, бязмежжа. Каб іх дзеці жылі ў шчаснай краіне радасна і шчасліва, робячы свабодны выбар, чытаючы праўдзівую прэсу, не баючыся выказваць сваё меркаванне. Яны зараз там, за сваіх дзяцей. І за тых, у каго бацькі дома. Бо ў нас адна краіна, агульная на ўсіх. І кожны па меры магчымасці робіць свой унёсак.
Давайце дапаможам дзецям палітвязняў сабрацца на іхнюю «працу» без горычы. Няхай яны адчуюць, што яны не адны. Няхай яны адчуюць падтрымку свайго народа. І проста адчуюць радасць і хваляванне, укладваючы прыгожыя каляровыя фламастары, сшыткі, кніжкі ў новы школьны партфель.
Мы аб'яўляем збор на фінансавую падтрымку сем'ям палітвязняў, у якіх ёсць дзеці дзіцячага садкаўскага і школьнага ўзросту, каб аказаць неабходную дапамогу да верасня. Акцыя па зборы дапамогі праходзіць у партнёрстве з іншымі ініцыятывамі дапамогі палітвязням (dissident.by і інш.)
Памятайце, маленькай дапамогі не бывае. Кожны рубель — гэта ўклад у вялікую радасць для маленькіх людзей.
Фота Ірыны Арахоўскай.