Падтрымка ўкраінцаў – ахвяр беларускага рэжыму

  • Гісторыя

Прывітанне! На сувязі каманда збораў BYSOL.

У лістападзе 2025 года вызвалілі групу грамадзян Украіны, якія знаходзіліся ў зняволенні ў Беларусі па палітычных артыкулах. Іх вывезлі з краіны і перадалі ўкраінскаму боку.

Самаму малодшаму з вызваленых усяго 18 гадоў. Самаму старэйшаму – за 50. Многія выйшлі з падарваным здароўем і без разумення, як пачынаць жыццё нанова. Мы хочам падрабязна распавесці пра дзве гісторыі: Марыі Місюк і Вячаслава Барадзія.

Марыю абвінавацілі па артыкуле аб «тэрарызме». Ёй было ўсяго 16 гадоў, калі яе судзілі. Па тэлебачанні расказвалі, што дзяўчыну «завербавалі ўкраінскія спецслужбы», і быццам пад іх уплывам Марыя стварыла падлеткавую банду – «анархічную ячэйку». Аднак праваабаронцам не былі вядомыя ні яе прысуд, ні месца ўтрымання.

А пасля вызвалення відэа з Марыяй апублікаваў кіраўнік ГУР Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў. Дзяўчына расказала, што не ведала, куды яе вязуць. Думала, што на расстрэл: «Думала, мяне расстрэльваць вязуць».

Таксама сярод вызваленых быў Вячаслаў Барадзій, бацька траіх дзяцей. Яго арыштавалі 1 верасня 2023 года і прысудзілі да 10 гадоў калоніі. На суд яго прыводзілі закутым у ланцугі.

Сёння гэтыя людзі на волі. Але гэта не значыць, што ў іх усё ў мінулым.
Хтосьці мае патрэбу ў тэрміновым лячэнні – сярод вызваленых ёсць людзі з анкалагічнымі захворваннямі. Камусьці неабходная рэабілітацыя. Камусьці – падтрымка, каб прайсці этап адаптацыі: жыллё, лекі, дапамога псіхолага.

Мы абвяшчаем збор на €12.000, каб падтрымаць тых вызваленых, каму цяпер асабліва цяжка.

Дзякуй, што вы побач. Дзякуй, што дапамагаеце.
З павагай, каманда збораў BYSOL.

Сума збору:
€12000

На тэрміновую дапамогу ўкраінцам, вызваленым у лістападзе 2025 года з беларуских турмаў: лячэнне, аднаўленне і падтрымка.

Сабрана:
€ 0 з 12 000