Агульны збор
BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.
У чарадзе жудасных беларускіх навінаў ёсць гісторыя, якая працяла сэрцы кожнага: гаспадара кветкавай крамы выкралі сілавікі, збілі да паўсмерці — з-за чаго ён трапіў у шпіталь. Сёння Максім Харошын з сям'ёй у бяспецы, а яго справу расследуе Генеральная пракуратура і Крымінальная паліцыя Літвы.
У гэтай гісторыі амаль шчаслівы канец дзякуючы суладнай працы некалькіх арганізацый: BYSOL, Probono, Беларускага дому правоў чалавека ім. Звозскава і Штаба Ціханоўскай.
Максім асабліва запомніўся беларусам тым, што раздаваў кветкі удзельніцам жаночых маршаў. А яшчэ ён і сам удзельнічаў у акцыях, ездзіў з велізарным сцягам: «Я проста быў у іх як такое бяльмо ці як чырвоная ануча. Пра гэта яны мне і сказалі пры затрыманні: ты нам ужо вельмі моцна надакучыў».
У тое, што на хлопца на самой справе нападаюць сілавікі, Максім нават адразу не паверыў: «Пасля трох удараў у твар я зразумеў, што гэта не пранк, і пазней я апынуўся ў сваёй жа лужыне крыві на зямлі».
З Першамайскага РУУС Харошына выводзілі медыкі, а потым везлі яго на інвалідным вазку — хлопцу было цяжка ісці самому. Ён прабыў у шпіталі каля тыдня, там і зразумеў, што адзіны выхад для яго — бегчы з краіны.
«Мне паступалі на тэлефонны нумар пагрозы пра тое, што з мной не дагаварылі. Я разумеў, што трэба тэрмінова браць сям'ю і з'язджаць. А уцякаў я наўпрост ў начнушцы. Проста выйшаў праз задні двор, зняў кропельніцу, застаўся катэтар, я сеў і паехаў. Апынуўшыся ў Літве самае галоўнае, што мая сям'я адчувае сябе ў бяспецы», — распавёў Максім.
Харошын звярнуўся ў беларускія праваахоўныя органы і следчыя нават паабяцалі, што знойдуць тых, хто збіваў яго, але Максім у гэта не верыць: «Мне было смешна, шчыра. Зразумела, што я атрымаю адпіску пра тое, што ніхто мяне не біў, што я спатыкнуўся, упаў аб лавачку».
Максім не пакінуў спробы дамагчыся справядлівасці. Штаб Святланы Ціханоўскай, Дом правоў чалавека і фонд BYSOL разам з літоўскімі юрыстамі дапамаглі падаць скаргу па факце катаванняў. Была ўзбуджаная крымінальная справа, якой занялася Генеральная пракуратура і Крымінальная паліцыя Літвы.
«Мне вельмі пашанцавала, што ў мяне на руках былі ўсе доказы. Ёсць відэа з затрымання, якое знялі жыхары майго дома. Я цалкам бачыў твары асоб, якія збівалі мяне. Зафіксаваныя ўсе ўдары, траўмы, ёсць медыцынскія даведкі», — адзначыў ён.
Харошын ведае, што на яго гісторыі шматлікія спекулююць: «Яшчэ раз хачу падкрэсліць, што ў падачы аб узбуджэнні крымінальнай справы ў Літве мне дапамаглі тры арганізацыі. Гэта Штаб Святланы Ціханоўскай, Дом правоў чалавека і Фонд BYSOL. Выключна гэтыя арганізацыі мне дапамаглі. Адказваю асабіста за свой канкрэтны выпадак, каб не спекуляваць над маёй тэмай, што нейкія яшчэ іншыя арганізацыі, якія публічна, на жаль, заяўляюць аб сваёй датычнасці, аб дапамозе ў маім пераездзе альбо юрыдычнай дапамозе. Таму гэта важна ведаць».
Максім прызнаецца, што яшчэ не да канца справіўся з траўмай, якую атрымаў летам: «Ужо мінула два месяцы, але я да гэтага часу працую з псіхолагам. І сапраўды гэта вельмі дапамагае аднавіцца маральна, і аднавіцца і мне, і маёй сям'і, чалыцы якой сталі мімавольнымі сведкамі гэтага здарэння».
Са свайго досведу ён параіў тым, хто апынуўся ў падобнай сітуацыі, не замыкацца ў сабе і зафіксаваць тое, што адбылося ў Адзінай кнізе рэгістрацыі злачынстваў: «Гэта зрабіць дастаткова проста, так як гэта можна зрабіць і ананімна, і адкрыта. І ёсць рэсурс Probono.by, дзе вы можаце знайсці для сябе бясплатнага псіхолага, які вам акажа прафесійную псіхалагічную дапамогу».
«Я хачу быць прыкладам для тых, хто сёння асцерагаецца ці баіцца расказаць пра тое, што супраць яго здзейснілі супрацьпраўныя дзеянні», — прызнаецца Максім. — Я гатовы актыўна ўсім адказваць. І ўжо выпадкаў такіх было нямала, калі я накіроўваў людзей туды, дзе ім акажуць прафесійную дапамогу. Таму я толькі за.
Мы хочам вам нагадаць: калі з вамі адбылася падобная гісторыя, калі вы былі затрыманыя, збітыя, пацярпелі ад незаконных дзеянняў сілавікоў, вы можаце накіраваць сваю заяву ў Кнігу рэгістрацыі злачынстваў ананімна або расказаць пра яе.
Калі вы былі звольненыя па палітычных прычынах альбо былі адлічаны з універсітэта за ўдзел у мірных акцыях пратэсту, звяртайцеся ў фонд BYSOL.