Агульны збор
BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.
Фонд BYSOL стаў адказам беларускага грамадства на хвалю беззаконня і гвалту, якая абрынулася на нашу краіну ў жніўні 2020 года. Тады мы засяродзіліся на дапамозе людзям, якія страцілі працу па палітычных прычынах і тым, хто быў вымушаны пакінуць краіну.
За 2020 год BYSOL выплаціў €2.9 млн для падтрымкі звольненых па палітычных прычынах, страйкоўцам, а таксама людзям, якія вымушаныя былі пакінуць Беларусь праз пагрозу іх свабодзе і бяспецы.
У 2021 годзе, апроч асноўнай дзейнасці фонду, разам з вамі мы паспяхова правялі кампаніі:
У самыя кароткія тэрміны каманда BYSOL стварыла сістэму пераводу грашовых сродкаў у Беларусь, непаражальную для нелегітымнай улады. Усе спробы перахопу фінансаў і кібератакі, арганізаваныя рэжымам, аказаліся безвыніковымі.
Сёння BYSOL падтрымлівае ініцыятывы, якія дапамагаюць рэпрэсаваным і пацярпелым беларусам. Мы дапамагаем фондам медыцынскай, спартовай і культурнай салідарнасці. Аказваем падтрымку палітычным зняволеным і іх сем'ям, а таксама тым, хто вызваліўся і мае патрэбу ў падтрымцы. Мы дапамагаем звольненым па палітычных прычынах прайсці перанавучанне, каб з дапамогай атрыманых ведаў яны атрымалі новую, запатрабаваную прафесію.
Мы ствараем і развіваем актуальныя напрамкі, адказваючы на выклікі часу:
Усе гэтыя ініцыятывы аб'ядноўваюць беларусаў у барацьбе за свабоду.
Беларуская салідарнасць — гэта не проста словы. З 2020 года мы выступаем супраць беззаконня. Мы змагаемся за свабоду Беларусі, а цяпер — і за свабоду Украіны.
BYSOL рэгулярна публікуе справаздачнасць у сацыяльных сетках і на афіцыйным сайце: там вы можаце знайсці інфармацыю пра ўсе паступленні і выдаткі сродкаў.
У дадзены момант у фондзе працуюць грамадзянскія актывісты, праваабаронцы і людзі, якія да 2020 былі занятыя ў іншых сферах — усяго два дзясяткі чалавек.
Кіраўнік фонду — беларускі праваабаронца Андрэй Стрыжак.
Донарамі фонду сталі ўжо больш за 90 тысяч чалавек — гэта неабыякавыя людзі з усяго свету, якія дапамагаюць нараджэнню новай, свабоднай і дэмакратычнай Беларусі.
Асноўнымі напрамкамі работы фонду BYSOL з'яўляюцца: