У былога палітзняволенага і экс-дырэктара газеты «Беларусы і рынак» выявілі рак ныркі. Яму патрэбна дапамога

  • Гісторыя

Канстанціна Залатых асудзілі па чатырох артыкулах да чатырох гадоў калоніі. Ён правёў за кратамі ўвесь тэрмін, частку часу – у ШІЗА, дзе ён не атрымліваў неабходнай медыцынскай дапамогі. Зняволенне моцна паўплывала на здароўе, а ўжо пасля вызвалення ў яго выявілі рак ныркі.

Я – медыяменеджар, дырэктар незалежнай газеты «Беларусы і рынак». З 2011 года я кіраваў карэспандэнцкім пунктам Еўрапейскага радыё для Беларусі ў Мінску, а з 2014 года сумяшчаў гэтае месца працы з абавязкамі дырэктара ЗАТ «Медыярынак» – выдаўца найстарэйшай незалежнай газеты краіны «Беларусы і рынак».

18 мая 2022 года ў рэдакцыю і да мяне дадому з вобшукамі прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Мяне затрымалі і абвінавацілі па чатырох артыкулах крымінальнага кодэксу: арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), арт. 368 (Абраза прэзідэнта), ч. 1 арт. 130 (Распальванне варожасці ці розні), ч. 1 арт. 427 (Службовы падлог). Справа была сфабрыкаваная і насіла відавочна палітычна матываваны характар. Крымінальны пераслед быў напрост звязаны з маёй прафесійнай дзейнасцю як журналіста і кіраўніка незалежнага СМІ.

Год і два месяцы я правёў у СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага, а пасля вынясення прысуду мяне накіравалі ў Наваполацкую калонію. Агулам 65 содняў мяне трымалі ў ШІЗА, наўмысна падвяргаючы катаванням холадам. Падчас зняволення было практычна немагчыма атрымаць прафесійную медыцынскую дапамогу.

Свой тэрмін я адбыў да канца і выйшаў на волю 23 кастрычніка 2025 года. Я ўключаны ва ўсе спісы «тэрарыстаў» і «экстрэмістаў» КДБ і МУС. Гэта фактычна пазбавіла мяне базавых грамадзянскіх правоў. Я знаходзіўся пад пастаяннай пагрозай новага затрымання, незаконнага крымінальнага пераследу ці пазасудовай расправы.

Мая сям’я выехала з краіны адразу пасля майго арышту. Зразумела, мае родныя не мелі магчымасці вярнуцца нават пасля майго вызвалення. Я вымушана прыняў рашэнне пакінуць Беларусь. Мы узядналіся ў Польшчы і спадзяваліся пачаць жыццё нанова. Аднак падчас медыцынскага агляду ў мяне выявілі шэраг захворванняў, у тым ліку рак ныркі. У верасні бягучага года была прызначаная складаная органазахавальная аперацыя. Аднак кансіліум адмяніў яе перад самым пачаткам – пухліна размешчаная ўнутры ныркі, і рызыка страты органа была занадта вялікай.

5 кастрычніка 2026 года я зноў лёг у бальніцу для правядзення паўторнай біяпсіі і дадатковых абследванняў. Але правесці біяпсію не  атрымалася і гэтым разам – пухліна знаходзіцца занадта блізка да артэрый. Цяпер мяне накіравалі ў спецыялізаваную клініку ва Уроцлаве. Наперадзе новыя абследаванні, пасля якіх урачы змогуць вызначыць спосабы далейшага лячэння.

Акрамя анкалагічнага захворвання, я маю і іншыя праблемы са здароўем, якія сталі вынікам зняволення. Ёсць кардыялагічныя расстройствы, пашкоджанні сасудаў ног патрабуюць аперацыі. Лячэнне і неабходныя лекі ў Польшчы мне прадастаўляюць бясплатна. Таму я прашу дапамогі не на аплату медыцынскіх працэдур. Праблема ў тым, што цяпер праз хваробу, шпіталізацыі і пастаянныя абследаванні я не магу паўнавартасна забяспечваць сям’ю. Пасля зняволення, вымушанага пераезду і ўсяго перажытага ў нас практычна не засталося грошай. Кожны месяц трэба плаціць за кватэру, купляць прадукты і пакрываць штодзённыя выдаткі сям’і.

Прызнаюся, прасіць аб дапамозе вельмі цяжка. Я звычайна самастойна клапачуся пра сваіх блізкіх. Мая сям’я ўжо перажыла гады разлукі, страх і нявызначанасць. Цяпер, калі мы нарэшце зноў разам, я больш за ўсё хачу, каб хвароба не пазбавіла нас яшчэ і даху над галавой. Спадзяюся, што пасля завяршэння абследаванняў і лячэння зноў змагу самастойна забяспечваць сям’ю. Але цяпер нам патрэбная падтрымка, каб перажыць бліжэйшыя некалькі месяцаў.

Сума збору
€4500

€3000 – арэнда жылля і камунальныя плацяжы на бліжэйшыя тры месяцы
€900 – паездкі на дыягностыку і аперацыю ва Уроцлаў
€600 – прадукты, неабходныя побытавыя і іншыя выдаткі сям’і напрацягу трох месяцаў

Сабрана:
€ 10 з 4 500