Мікіце Залатарову

  • Гісторыя

Мікіта Залатароў, мой 16-гадовы сын, быў выкрадзены і збіты «бандытамі» ў чорнай форме за тое, што ён быў на мірнай акцыі пратэсту г. Гомелі. Прадстаўнікі нелегітымнай улады прысудзілі яму 5 год турмы. Мікіта быў збіты, і з аддзела міліцыі дастаўлены ў дзіцячую лякарню, у аддзяленне рэанімацыі, дзе прабыў каля 24 гадзін. Пасля чаго змешчаны ў Гомельскі ІЧУ, дзе яго сістэматычна збівалі, без слядоў збіцця. Білі ў тым ліку па патыліцы, там сінякоў не бачна. Цытую словы Мікіты, сказаныя са слязамі на вачах: «Тата, калі мяне біць перастануць?»


Цяпер Мікіта ў СІЗА, і за невыкананне ўказанняў ахоўнікаў СІЗА на яго ўзбудзілі яшчэ адну крымінальную справу па арт. 364. Што азначае яшчэ некалькі месяцаў у СІЗА і яшчэ адзін тэрмін. Адвакат даказаў невінаватасць Мікіты, але суд прыняў рашэнне. Мой сын утрымліваецца ў адзіночнай камеры.
Улада лічыць яго небяспечным экстрэмістам. А я лічу што мой сын – воін. І пакутуе за нас усіх. Мікіта годны грамадзянін Новай Беларусі.
Нягледзячы на ​​здзекі, Мікіта не выконвае загады наглядчыкаў, бо ведае, што ён не злачынец.

Дзякуй за падтрымку!

Якая сума неабходна?

4000 euro — Аплата юрыстаў, перадачы

:
€ 5 302
Збор завершаны. Сабрана: € 5 302