У нованароджанай дачкі беларускі праблемы са здароўем, а ў сям'і фінансавыя складанасці – яна просіць дапамогі

  • Гісторыя

Мяне завуць Жанна Ляснеўская, я родам з Полацка. З 2016 года працавала ў гарадской ЖКГ. Калі ўлетку 2020-га з'явіліся альтэрнатыўныя кандыдаты, я назірала за тым, што адбываецца з надзеяй: было адчуванне, што вось-вось усё будзе добра. Але потым пасадзілі Віктара Бабарыку, за якога я ставіла подпіс, выгналі з краіны Святлану Ціханоўскую, за якую я галасавала. Гэта вельмі злавала. А калі падчас працы мне патэлефанавала майстарка і сказала ісці зрэзаць БЧБ-стужачкі, я абурылася і адмовілася – яны для мяне былі сімвалам барацьбы за свабоду і незалежнасць. За гэтае начальства абяцала мне праблемы. Я вырашыла не чакаць іх, і калі пачаліся маштабныя затрыманні і заклікі да страйкаў, звольнілася сама.

Некалькі разоў я выходзіла на мітынгі з дзіцём – мяне не затрымалі, але міліцыя запісала дадзеныя. Пазней яны прыйшлі да нас дадому, сталі пытацца, навошта мы былі на акцыі. А калі сацыяльныя службы сталі прыходзіць і глядзець, як мы жывём, а потым зрабілі запыт у садок наконт майго сына, я зразумела што далей будзе горш.

Не хацела рызыкаваць страціць сваё дзіця, таму ў жніўні 2021 года мы ўсёй сям'ёй выехалі ў Польшчу і папрасілі прытулку. Сын пайшоў у школу, мы заняліся вывучэннем польскай мовы і ўладкаваліся на працу: муж на будоўлю, а я на прыборку. Было складана, год жыла, як у сне, але мы стараліся, бо ў нас на руках было дзіця.

За ўсе гэтыя гады я не звярталася па дапамогу, самі спраўляліся. Але цяпер не атрымліваецца. Пасля нараджэння дачкі (ёй тры тыдні) пачаліся фінансавыя цяжкасці.

Часам нават на сумесь і падгузнікі не застаецца, даводзіцца прасіць у знаёмых. Грошай мужа нам хапае на жытло і ежу, і тое не заўсёды. А ён ужо і так працуе да позняга вечару.
Да таго ж у дачкі закупорка слёзнага пратоку, і прызначаны масаж не дапамагае. Ёй патрэбны афтальмолаг, а ў дзяржаўнай клініцы запіс да акуліста толькі на наступны год. Але самі мы не можам аплаціць прыём.

Буду ўдзячная ўсім за дапамогу!

Сума збору
€1500

€1000 – арэнда кватэры і прадукты
€500 – паходы да лекараў у прыватны медцэнтр
 

Сабрана:
€ 608 з 1 500