Адзінокая маці з непаўналетнім сынам просіць падтрымкі, каб не апынуцца на вуліцы без сродкаў

  • Гісторыя

Беларуска з дзіцем пераехала ў Францыю 8 гадоў таму і пасля няўдалага шлюбу стала закладніцай бюракратычнай сістэмы праз цяжкасці з працэсам легалізацыі. Каб не апынуцца на вуліцы, жанчына просіць вашай падтрымкі.

Мяне клічуць Жанна Кліменка, мне 53 гады. Я восем гадоў жыву ў Францыі, у Страсбургу. Пераехала з сынам у студзені 2018-га. Нажаль, шлюб не склаўся: праз два гады прыйшлося развесціся і паднімаць дзіця адной. З тых часоў маё жыццё – гэта пастаянныя спробы выбрацца з бюракратычнай дрыгвы і застацца на законным становішчы.

У 2020 годзе я адкрыта выступіла супраць гвалту ў Беларусі: выходзіла на мітынгі ў Страсбургу разам з сынам, з лютага 2022-га рэгулярна ўдзельнічаю ў акцыях у падтрымку Украіны. Актыўна вяду блогі ў сацыяльных сетках, дзе распавядаю пра пратэсты і фальсіфікацыі ў Беларусі і падтрымку Украіны. Падтрымліваю беларускіх добраахвотнікаў з палка ім. Кастуся Каліноўскага. Вяртанне ў Беларусь для мяне і сына выключана: за пазіцыю і публічныя выказванні я баюся пераследу.

Тры гады таму прэфектура не працягнула мне від на жыхарства. З 2022 года я без статусу і права на працу. Беларускі пашпарт скончыўся яшчэ ў снежні 2024-га. Нядаўна я атрымала загад пакінуць тэрыторыю Францыі на працягу 30 дзён. З дапамогай адваката падала апеляцыю і дамагаюся перагляду рашэння, прашу ўлічыць рызыку пераследу ў выпадку вяртання ў Беларусь.

Мы жывём у кватэры, прадстаўленай дзяржавай яшчэ ў той час, калі ў мяне былі дакументы. Праз адсутнасць даходу назапасіўся вялікі доўг па арэндзе: ёсць судовае рашэнне аб высяленні, фактычна мы чакаем прымусовага вызвалення жылля.

Дапамога, якую атрымоўваецца знайсці, не пакрывае базавыя запатрабаванні. Прадуктовага кошыка на сям'ю хапае на тры-чатыры дні, астатні час мы эканомім на ўсім.

Цяпер нас двое: я і непаўналетні сын (17 гадоў), ён канчае мясцовы ліцэй. Сваякоў у Францыі няма, прытуліць нас няма каму. Любая праца для мяне сёння недаступная па законе: без дзейных дакументаў я не магу легальна працаўладкавацца, а нелегальная занятасць у Францыі забароненая.

Прашу ўсіх аб тэрміновай падтрымцы, каб не апынуцца на вуліцы і мець мінімум сродкаў на ежу, сувязь і рахункі, пакуль мы абскарджваем рашэнне прэфектуры і дамагаемся легалізацыі. Дзякуй кожнаму, хто адгукнецца. Любая дапамога дасць нам шанец перажыць гэты перыяд і легальна застацца ў бяспецы.

Сума збору
€3000

€1800 – арэнда жылля на 3 месяцы
€600 – доўг па рахунках і мабільная сувязь
€300 – іншыя тэрміновыя даўгі
€300 – прадукты харчавання

Сабрана:
€ 0 з 3 000