Дапамога валанцёру ва Украіне на аднаўленне пасля траўмы

  • Гісторыя

Вясной Юрый зламаў плячо, і праз гэта не змог уладкавацца на працу. Цяпер яго чакае яшчэ некалькі месяцаў рэабілітацыі, а грошы канчаюцца, не хапае на кватэру. 

Маё імя – Юрый Дзегцяроў. У 2021 годзе я быў вымушаны пакінуць Радзіму за ўдзел у 2020 годзе ў пратэстах, у падрыхтоўцы самвыдату і распаўсюджванні прэсы, якую рэжым лічыць экстрэмісцкай.

І вось я ўжо роўна чатыры гады ва Украіне. З пачаткам вялікай вайны быў валанцёрам: спачатку на гуманітарным складзе, пазней – на складзе ўкраінскага Міністэрства аховы здароўя звычайным грузчыкам. Зараз валанцёру ў арганізацыі «Народна самооборона Львівщини». 

З кастрычніка 2023 года рыхтую і выпускаю газету-аглядач пра Беларусь і беларусаў «Вісник» украінскаю моваю, каб распавядаць пра нас украінцам. Асноўная задача газеты – распавядаць людзям пра тое, што беларусы не ворагі і маюць тыя ж мэты, што і народ Украіны. Таксама распавядаю пра рэпрэсіі на Радзіме, пра добраахвотнікаў і валанцёраў. Мая кватэра ва Львове ўжо стала месцам сустрэч тутэйшых беларусаў. Таксама, калі хтосьці прыязджае па розных справах у наш горад, таксама спыняецца ў мяне. 

Але ў мяне складанасці з працай: пасведчанне на часовае пражыванне на падставе валанцёрскай працы не дае мне магчымасці рабіць гэта легальна. Таму шмат дапамагаюць сябры. Вясной нарэшце з'явілася перспектыва больш-менш стабільнага заробку, але ў траўні я бег забіраць толькі надрукаваны «Вісник» – і неяк няўдала ўпаў, атрымаў складаны пералом правага пляча. І амаль два месяцы не мог узяцца за працу. А хто ж будзе чакаць мяне такі доўгі час?

Праз гэта зараз апынуўся ў складаным становішчы. З'явілася вялікая праблема з аплатай жылля, а таксама доўгай рэабілітацыяй – па падліках лекара, яна будзе працягвацца яшчэ каля трох месяцаў. За гэты час планую вырашыць пытанне з працай, але мне дужа неабходна дапамога, каб плаціць за кватэру. Хай яна і не дарагая, але для мяне гэтая сума зараз непадымальная. Таму я вымушаны звярнуцца да вас. 

Сума збору
€1500

€1200 – жыллё на чатыры месяцы
€300 – тры месяцы рэабілітацыі

Сабрана:
€ 0 з 1 500