Дапамога маладой актывістцы, якая спазнала на сабе хвалю рэпрэсій 2020 года

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

У 2020 годзе мне было 16 год. Паводле закону РБ, я не дасягнула ўзросту для галасавання на выбарах будучага прэзідэнта, аднак рэальнасць і праўда бачыліся мною вельмі ясна, нягледзячы на ​​ўзрост. Я ўжо цудоўна разумела, што за сваю краіну і за свае правы трэба змагацца. Таму, ў жніўні 2020 года, я брала актыўны ўдзел у мірных маршах. Да гэтага моманту я і не падазравала, наколькі наш народ — адзіны! У кастрычніку 2020 года мне далі адміністрацыйнае парушэнне за ўдзел у маршы, але, паколькі я была непаўналетняя, я абышлася папярэджаннем. Думала, што на гэтым усё скончыцца.

19 студзеня 2022 года да мяне ў кватэру прыйшлі двое мужчын, якія не прад'явілі пасведчанні і, нічога не тлумачачы, забралі мяне ў ГУБАЗ. Везлі мяне ў цывільнай машыне. Ужо ў машыне ў мяне забралі тэлефон і пачалі пагражаць. Па прыездзе ў аддзел, у мяне правялі ператрус рэчаў без панятых, чым парушылі закон, а менавіта — артыкул 204 КПК РБ. Пасля чаго мяне дапытвалі без прысутнасці адваката. Прымусілі падпісаць паперы і пагражалі, калі я адмаўлялася. Птым мяне павезлі ў ІЧУ на Акрэсціна. На Акрэсціна да людзей, якія былі затрыманыя па палітычных прычынах, ставіліся як да жывёл, якія горшыя за забойцаў. Нікога не хвалявала, што мы проста хацелі праўды і справядлівасці!

Абвінавачанне мне павінны былі прад'явіць на працягу трох сутак пасля майго затрымання, а мне яго прад'явілі праз пяць сутак, чым парушылі закон, а менавіта артыкул 243 КПК РБ. На Акрэсціна я прабыла 10 сутак, пасля чаго мяне перавезлі ў СІЗА №1. На момант прыбыцця ў СІЗА, ў мяне знайшлі адзін эпізод за 30.08.2020 года, ў далейшым знайшлі яшчэ адзін — за 10.08.2020.

22.04.2022 года ў мяне адбыўся суд. Да суда я знаходзілася ў СІЗА №1. Пракурор запытаў два гады «хіміі» з накіраваннем, але суддзя дала два гады «хатняй хіміі».

Я працавала бармэнкай у кафэ. Пасля майго суда мне сказалі, што трэба звольніцца. І яны гэта могуць зрабіць так, каб потым для мяне не было праблем, гэта значыць — звольніць па дамове бакоў. У красавіку мяне звольнілі. Пасля вызвалення я не магу ўладкавацца на працу праз судзімасць. Цяпер я маю патрэбу ў дапамозе для набыцця тэхнікі, неабходнай для вучобы і будучай працы, бо папярэдняя была канфіскаваная. Таксама мая маці выдаткавала велізарныя сумы для аплаты паслуг адваката і на прадукты харчавання, пакуль я была ў СІЗА №1, і цяпер гэтыя выдаткі выклікалі цяжкасці ў аплаце кватэры. Я буду ўдзячна кожнаму, хто зможа падтрымаць нас з мамай у гэты складаны перыяд.

Якая сума неабходна?

2200 € — набыццё ноўтбука для вучобы і ў далейшым для працы;  тэлефона, бо мой тэлефон канфіскавалі; аплата на першы час кватэры для мамы, бо яна выдаткавала вялізную суму на адваката і на прадукты, пакуль я была ў СІЗА.

:
€ 207
Збор завершаны. Сабрана: € 207