Дапамога ў набыцці аўтамабіля для мабільнай групы інтэрнацыянальнага батальёну

  • Гісторыя

Мяне завуць Ігар Янкоў, я – беларус, які камандуе інтэрнацыянальным батальёнам ва Украіне. Мой пазыўны — Янкі. 9 жніўня 2020 года, як і ўсе вольныя беларусы, мы выйшлі на вуліцы і я быў у першых шэрагах. Мне пашкодзіла нагу ашчэпкамі ад святлошумавой гранаты. Крыху пазней у мяне пачаліся ператрусы, пасля якіх я быў вымушаны з'ехаць ва Украіну.

24 лютага 2022 года Расея пачала напад на Украіну і я з першага дня пайшоў на вайну. Я з'яўляюся камандзірам Інтэрнацыянальнага добраахвотніцкага легіёна. У першы месяц мы вызвалілі Кіеўскую вобласць. Гэта было сяло Рудніцкая, Лук'янаўка, Перамога, новая Босань і Сумская вобласць. Нашай групай зроблена шмат выведвальнай працы.

Нядаўна ў нашым падраздзяленні ўтварылася група, якая займаецца навядзеннем праз дроны і прыкрыццём групы. Для ажыццяўлення нашай дзейнасці нам патрэбен добры джып.

Якая сума неабходна?

11500 € аўтамабіль Mitsubishi Pajero Wagon 2014 года.

:
€ 7 556
Збор завершаны. Сабрана: € 7 556