Дапамога ў аплаце адваката палтзняволенай Яне Пінчук

  • Гісторыя

Добры дзень. Мяне завуць Мікіта Сафронаў і я муж палітзняволенай Яны Пінчук. Я прашу вас падтрымаць маю жонку. Цяпер Яна знаходзіцца ў СІЗА ў Пецярбургу і раней я ўжо прасіў вас аб дапамозе, але праз так званую спецыяльную ваенную аперацыю Расеі ва Украіне Яна пазбавілася апошняга інструмента абароны ў выглядзе Еўрапейскага суда па правах чалавека. З верагоднасцю 99% дзяўчына будзе экстрадаваная ў Беларусь, дзе ёй пагражае працяглы турэмны тэрмін.

Усё гэта азначае, што мы вяртаемся да кропкі нуль у барацьбе за правы і свабоду маёй каханай жонкі. Цяпер мы маем патрэбу ў дапамозе для аплаты паслуг адвакатаў у Беларусі, а таксама на набыццё медыкаментаў і адзення. Мая жонка мае шэраг хранічных захворванняў і вялікая колькасць грошай будзе сыходзіць на лекі. Усё набытае раней адзенне застанецца ў СІЗА ў Пецярбургу, бо Яна фізічна не зможа павезці свае рэчы, а дапамагаць ёй відавочна ніхто ў гэтым не будзе. Мы будзем удзячныя кожнаму, хто зможа дапамагчы Яне ў падтрыманні «звычайнага» жыцця ў СІЗА Беларусі.

Якая сума неабходна?

3000 € — аплата паслуг двух адвакатаў; купля медыкаментаў і адзення.

:
€ 735
Збор завершаны. Сабрана: € 735