Збор на аўтамабіль для групы выведкі Другога Інтэрнацыянальнага Легіёна УСУ

  • Гісторыя

Добры дзень!

Мы — беларускія добраахвотнікі. Нядаўна наша група перайшла са складу Палка Каліноўскага ў Другі Інтэрнацыянальны Легіён.

Мы займаемся аэравыведкай і шмат ездзім па перасечанай малапраходнай мясцовасці недалёка ад памежнай зоны. Мы мусім хутка прыехаць на пазіцыю (часта едзем праз поле ці балота), запусціць дрона, агледзець тэрыторыю, перадаць дадзеныя і хутка з'ехаць. Дадзеныя, якія мы атрымліваем, часта ратуюць жыцці абаронцаў Украіны і мірных жыхароў. Для выканання нашай няхітрай (але вельмі важнай) працы нам патрэбна добрая машына з падвышанай праходнасцю.

Просім вас аказаць нам падтрымку, стаўшы часткай тых, хто змагаецца супраць агульнага ворага.

Слава Ўкраіне!
Жыве Беларусь!

Сума збору:

€6500

У гэтую суму ўваходзіць:
1. Купля аўтамабіля на еўрапейскай рэгістрацыі — аднаго са спісу ніжэй:

  • Jeep Grand Cherokee
  • Mitsubishi Pajero Sport
  • Nissan Pathfinder

2. ТА аўтамабіля + афарбоўка
3. Лагістычныя выдаткі
4. Па магчымасці абсталяванне аўтамабіля дадатковымі электрычнымі і механічнымі вузламі (кіраванне асвятленнем аўтамабіля, лябёдка, узмацненне дна аўтамабіля)

Сабрана:
€ 3 486 з 6 500