Дапамога параненаму беларускаму добраахвотніку

  • Гісторыя

Падчас выканання баявых задач быў цяжка паранены былы баец палка “Пагоня”, сябра грамадскага аб'яднання «Пагоня» (Кіеў).
Беларускі баец выконваў заданне камандавання свайго падраздзялення УСУ. Яго эвакуявалі з поля бою, і цяпер ён знаходзіцца ў шпіталі ў стабільна цяжкім стане, дзе працягвае змагацца за сваё жыццё.

У байца моцна пашкоджаны ўнутраныя органы. Яму трэба будзе працягваць курс лекавання, і ён застанецца недзеяздольным на працягу найбліжэйшых шасці месяцаў. Гэта цяжкае выпрабаванне для байца і ягонай сям'і.

Мы просім кожнага неабыякавага беларуса аказаць падтрымку нашаму адважнаму добраахвотніку і ягонай сям'і: дапамагчы перажыць ім гэты няпросты перыяд і вярнуцца да паўнавартаснага жыцця.

Сума збору: 6.000 еўра

На рэабілітацыю і аднаўленне здароўя, а таксама на падтрымку сям'і.

:
€ 9 535
Збор завершаны. Сабрана: € 9 535