Дваццаць першага траўня памёр Вітольд Ашурок — чалавек, які жыў па сумленні, змагаўся за свабоду і быў верны сваім перакананням да канца.
Першы тэрмін – 12 сутак – Вітольд атрымаў яшчэ ў 2010 за пратэсты на Плошчы. Пазней стаў актывістам Партыі БНФ, не раз балатаваўся ў мясцовыя дэпутаты і ў парламент. Ён адстойваў правы чалавека, змагаўся супраць шкодных вытворчасцей, клапаціўся аб памяці паўстанцаў Каліноўскага. Быў каардынатарам руху «За свабоду» па Гродзенскай вобласці.
У 2021 ён атрымаў чарговы тэрмін — 5 гадоў агульнага рэжыму. Да канца ён не дасядзеў — спынілася сэрца. Вітольду было ўсяго 50 год.
«Я нікога не забіў, нікога не падмануў, нічога не скраў. Я рабіў так, як патрабуе маё сумленне» — казаў ён.
Чалавек, які змагаўся за шчасце для беларусаў, пайшоў з жыцця. Але ягонай сям'і ўсё яшчэ патрэбна падтрымка. Мы адчыняем збор для яго сваякоў і сяброў, якім патрэбныя грошы на годнае развітанне.