Падтрымка Сяргея Вількевіча, які страціў працу праз падпіску на ТГ-каналы

  • Гісторыя

11 лютага 2022 года Вількевіч Сяргей Лявонавіч быў затрыманы па месцы свайго жыхарства ў Горадні пасля праведзенага ператрусу. Падчас ператрусу была канфіскавана ўся рабочая тэхніка: фотаапараты, тэлефоны, ноўтбукі, жорсткія дыскі, флэшкі і нават электронная кніга.

Пасля ператрусу Сяргею былі прызначаныя 3 сутак у ІЧУ па ч. 2 арт. 19.11 (падпіска на інстаграм-акаўнт на Belsat і Nexta) і ч. 1 арт. 24.23 (размяшчэнне ў інстаграм-акаўнце фота з БЧБ-сімволікай). Суд прызначылі на 14 лютага 2022 г., але ён не адбыўся з-за таго, што Сяргея прывезлі ў суд Кастрычніцкага раёна Горадні, а павінны былі адправіць па месцы рэгістрацыі ў суд Ленінскага раёна.

Першы суд адбыўся 10 сакавіка 2022 г. па ч. 2 арт. 19.11. Па рашэнні суда быў прызначаны штраф у памеры 25 базавых велічынь і канфіскаваны тэлефон, як сродак учынення адміністрацыйнага правапарушэння. Суд па ч. 1 арт. 24.23 яшчэ не адбыўся. Да таго моманту, пакуль не будзе прызначаны суд, Сяргей знаходзіцца без усёй працоўнай тэхнікі. Ён працаваў фатографам і апрацоўваў фатаграфіі, а з прычыны, што ўся тэхніка знаходзіцца пад арыштам, Сяргей не мае магчымасці знайсці сродкі на аплату штрафу і забеспячэння жыцця ў гэты час.

Якая сума неабходна?

720 € — дапамога ў аплаце штрафу; набыццё тэлефона; аплата рахунку за знаходжанне ў ІЧУ; кансультацыі ў адваката; выплата дзяржпошліны за падачу скаргі.

:
€ 838
Збор завершаны. Сабрана: € 838