Цёплая вопратка для беларускага дабраахвотніка

  • Гісторыя

Вітаю! Я беларускі дабраахвотнік. Нядаўна я прайшоў навучанне і зусім хутка адпраўлюся на перадавую абараняць Украіну і змагацца за свабоду Беларусі.

Цяпер, калі на вуліцы зіма, мне вельмі патрэбная цёплая вопратка і экіпіроўка: боты, куртка, абарона ад дажджу і ўцяпленне. Гэта базавыя рэчы, якія дазволяць не змерзнуць і працягваць выконваць сваю працу ў суровых умовах.

Я абраў гэты шлях, бо хачу быць карысным. Але падрыхтоўка да зімы патрабуе немалых выдаткаў, і без падтрымкі справіцца складана.

Любая дапамога — гэта велізарная падтрымка для мяне. Дзякуй за тое, што дапамагаеце мне быць гатовым да гэтых выпрабаванняў.

Сума збору

€1700

Вось, што неабходна:

  • Зімовыя боты Lowa — гэта самая важная рэч, без якой немагчыма (12 000 грыўняў);
  • Ветра- і вільгацеадпорная куртка Level 4 (5560 грыўняў);
  • Камплект Softshell Level 5 (18 990 грыўняў);
  • Камплект абароны ад дажджу Core Tex Level 6 (18 115 грыўняў);
  • Камплект уцяплення Level 7 (17 696 грыўняў).

Агульная сума — 72 361 грыўна (прыкладна 1634 еўра).

Сабрана:
€ 402 з 1 700