Дапамога сям'і Высочыных, у якой бацьку асудзілі на 3 гады «хіміі» з накіраваннем

  • Гісторыя

Разам з сям'ёй мы бралі ўдзел ва ўсіх акцыях пратэсту, у тым ліку і ў «Жаночых маршах». Апроч выказвання сваёй грамадзянскай пазіцыі на акцыях і маршах, мы таксама актыўна ўдзельнічалі ў дваровых актыўнасцях. Доўгі час нас ніхто не затрымліваў, аднак некалькі разоў мяне паказвалі па БТ у сюжэтах як «сацыяльна небяспечнага аднаго з бацькоў, які ходзіць з дзецьмі на маршы». 12 красавіка 2022 года ўсё змянілася.

У гэты дзень, у двары свайго дома, супрацоўнікамі ГУБАЗ быў арыштаваны Высочын Канстанцін — мой муж. Яго абвінавачвалі ў артыкуле 342 КК РБ — «арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Канстанцін быў змешчаны ў ЦІП на Акрэсціна на 11 сутак, а потым пераведзены ў СІЗА-1 г Менска, дзе знаходзіўся да суда, які адбыўся 12 жніўня. На судзе яму прызначылі 3 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Падчас следчых дзеянняў у тэлефоне Косці знайшлі матэрыялы для прыцягнення да крымінальнай адказнасці мяне — Лішык Іны. Па патрабаванні адваката і сяброў, праз месяц пасля арышту мужа, разам з двума маленькімі дзецьмі я з'ехала з Беларусі ў бязвізавую краіну, дзе з дапамогай фонду адкрыла візу і змагла прыехаць у Літву. Нашая сям'я не рыхтавалася да такіх абставінаў. Цяпер мы вымушаныя пачынаць жыццё з нуля і будзем удзячныя кожнаму, хто дапаможа нам прайсці праз цяжкасці на гэтым шляху.

Якая сума неабходна?

1650 € — арэнда кватэры і дэпазіт; купля зімовых рэчаў для дзяцей; уладкаванне побыту.

:
€ 1 684
Збор завершаны. Сабрана: € 1 684