Мяне завуць Васіль Плешкуноў. Я працаваў настаўнікам працы ў гімназіі №3 горада Магілёва. У 2020 годзе я выходзіў на вуліцы разам з іншымі беларусамі. Дадому я заўсёды вяртаўся рознымі шляхамі, уважліва аглядаючы двары. Аднак 7 верасня мне патэлефанавалі з РАУС і настойліва раілі прыйсці да іх на гутарку. Я адмовіўся. Таму за мной прыйшлі ў школу і забралі наўпрост з урока. Далі тады 10 сутак і звольнілі з працы.
У 2023 годзе да мяне прыйшоў ГУБАЗіК. Мяне моцна збілі і павезлі на допыт. Мне паказвалі нейкія скрышоты на кампутары і вінавацілі ў тым, што я пераслаў у чат навіну з КУКУ. Калі я адказаў, што ў мяне дрэнны зрок, і я нічога не бачу, следчы пачаў крычаць штосьці накшталт: “А ты што, інвалід па зроку? У цябе нідзе пра гэта не напісана!”
Потым ён патэлефанаваў маёй малодшай дачцэ і сказаў ёй, што мяне п'янага ўзялі на вакзале за тое, што я нібыта выкрыкваў лозунгі, кідаўся на міліцыю, казаў, што ўсіх іх мы перавешаем. Таму мяне збіраюцца пазбавіць бацькоўскіх правоў, а дачку адправіць у прытулак.
Калі я выйшаў з ІЧУ, недзе праз тыдзень мне патэлефанавалі са схаванага нумара і сказалі, каб я рыхтаваўся да таго, што я сяду надоўга. Я ўсур'ёз занепакоіўся і вырашыў з'ехаць у Польшчу.
Цяпер я шукаю жыллё і спрабую неяк уладкавацца ў новай краіне. Яшчэ я гіпертонік, і мне патрэбныя лекі.
Сума збору:
€1550
Неабходныя грошы на жыллё, лекі і ежу