Падтрымка былога рэдактара газеты «Крок»

  • Гісторыя

Мая палітычная дзейнасьць пачалася ў 1994 годзе, калі я арганізаваў на сваім прадпрыемстве «Свабодны прафсаюз Беларусі». Пазней мяне звольнілі за тое, што я адстойваў інтарэсы сябраў нашага прафсаюза.

У 1996 годзе ў Баранавічах я арганізаваў незалежную газету «Крок». Яе наклад дасягаў 11 тысяч экзэмпляраў. Калі ў 2010 годзе ўлады закрылі “Беларускую дзелавую газету”, я прапанаваў ім нашы палосы для размяшчэння матэрыялаў, якія былі прысвечаны выбарам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пасля гэтага друкарня, дзе выпускалася наша газета, разарвала дамову на друк. Усе друкарні, ў якія мы зьвярталіся, адмовіліся друкаваць нашу газэту.

Застаўшыся без сродкаў, я арганізаваў невялікі бізнэс. Аднак у 2014 годзе я сур'ёзна захварэў. Злаякасная пухліна: Няходжынская лімфома. Атрымаў 2 групу інваліднасці.

У 2020 годзе я быў назіральнікам ад праваабарончага цэнтра «Вясна» і ўдзельнічаў у пратэстах у Менску.

У канцы сакавіка 2023 года ў маю кватэру ўварваўся ГУБАЗіК са спецпадраздзяленнем «Альфа». Мяне адправілі ў ІЧУ на Акрэсціна і змясцілі ў карцэр. Там, дзе мае знаходзіцца адзін чалавек, нас было восем. Спаць даводзілася на бетоннай падлозе. У 2 і 4 гадзіны ночы нас падымалі і прымушалі называць свае імёны.

Мая жонка змагалася за мяне. Яна дамаглася таго, што мяне адпусцілі пад заклад, які склаў 3700 даляраў ЗША.

Хутка ў мяне павінен быў адбыцца суд. Адвакат сказаў, што мне пагражае 3 гады папраўчай калоніі.

Я звярнуўся ў BYSOL. Дзякуючы іх зладжаным дзеянням, я аказаўся ў бяспецы. Аднак грашовыя сродкі, пакінутыя пад заклад, па рашэнні суда былі накіраваныя ў даход дзяржавы.

Якая сума неабходна?

4120€

- Неабходна вярнуць пазыку 2000€, якую ўзяла мая жонка для грашовага закладу.
 — Таксама патрэбныя сродкі мне на прадукты харчавання і лекі на першы час у новай краіне.

:
€ 299
Збор завершаны. Сабрана: € 299