Дапамога валанцёру офіса Святланы Ціханоўскай

  • Гісторыя

Я — валанцёр офіса Святланы Ціханоўскай, звольнены ў жніўні 2020 года, пераследуюся нелегітымнай уладай за сваю грамадзянскую пазіцыю, заведзена крымінальная справа па арт. 342 ч.1. Прашу дапамогі, вымушаны пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, бо баюся пераследу з-за сваёй актыўнай дзейнасці, накіраванай на аднаўленне законнасці і захавання правоў і свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з дзейнай Канстытуцыяй РБ. Мая актыўная пазіцыя заключаецца ў наступным:
 — сталы і актыўны ўдзел з канца жніўня 2020-га года ў маршах пратэсту, як гарадскіх, так і раённых. Удзел у флэшмобах, упрыгожванне свайго раёна пражывання бчб-сімволікай, якая адпавядае колерам нацыянальнага сцяга РБ.
 — з восені 2020-га з'яўляюся валанцёрам Офіса Святланы Ціханоўскай, займаюся вырабам (было надрукавана каля 50 000 экзэмпляраў) і распаўсюджваннем агітацыйнага матэрыялу: улётак, налепак, газет.
 — па ўласнай ініцыятыве займаюся складаннем тэкстаў (з папярэджаннем аб адказнасці і паказаннем артыкулаў КК РБ) і адпраўкай лістоў адрасаваных суддзям, супрацоўнікам пракуратуры, следчага камітэта, падраздзяленням ГУБАЗ і АМАП.
 — займаю актыўную пазіцыю ў сацыяльных сетках, рассылаю спасылкі для галасавання, рэпосты і каментары. Адсылаю лісты палітвязням. Удзельнічаю ў zoom-абмеркаваннях актуальных тэм з прадстаўнікамі офіса Святланы Георгіеўны Ціханоўскай.

Якая сума неабходна?

1320 «эўра» – матэрыяльная дапамога

:
€ 20
Збор завершаны. Сабрана: € 20