Дапамога беларускаму добраахвотніку з рэабілітацыяй пасля ваенных дзеянняў

  • Гісторыя

Я беларускі добраахвотнік з пазыўным “Сакура”. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне я зразумеў, што не змагу не паехаць на фронт, таму праз пару тыдняў ужо рыхтаваўся да выхадаў на задачы супраць расейскага войска. Браў удзел у місіях у Бучы, Ірпені і ўдзельнічаў у бітвах у Мікалаеўскім напрамку.

Праз вялікую колькасць часу, без ратацый і пасля ўсіх місій быў вымушаны з'ехаць праз стан здароўя. Цяпер я знаходжуся ў Польшчы, дзе я перажыў спробу суіцыду і лекаванне ў псіхіятрычнай клініцы. Лекаванне даецца мне вельмі няпроста і працягваецца да гэтага часу.

Якая сума неабходна?

4000€ – на арэнду жылля, лекавыя прэпараты і тэхніку, каб знайсці прафесію і спрабаваць жыць далей.
 

:
€ 2 843
Збор завершаны. Сабрана: € 2 843