У Беларусі я займаў актыўную грамадзянскую пазіцыю з 2005 году. Мяне неаднаразова затрымлівалі ў 2020 годзе за ўдзел у пратэстах. У Беларусі на мяне завялі крымінальную справу за абразу суддзі і я вымушаны быў з'ехаць. Напачатку сакавіка я з'ехаў ва Украіну і далучыўся да палка Каліноўскага. Падчас удзелу ў ваенных дзеяннях быў атрыманы шэраг траўм.
Каля дзесяці месяцаў я не адчуваў левай нагі. Напрыканцы снежня здарыўся нервовы зрыў, у выніку якога больш за месяц праходзіў лекаванне з ПТСР. Акрамя таго, лекары заняліся нагой, якую я не адчуваў больш за 10 месяцаў. У працэсе лекавання даведаўся, што валодаю недастатковым працоўным стажам для выплаты хваробнага, ў сувязі з чым не маю сродкаў на існаванне. Прашу дапамагчы мне ў аплаце хваробнага за 2 месяцы з разліку 820 еўра за месяц.
Якая сума неабходна?
1640 € — аплата жылля; камунальныя; лекі; ежа.