Улетку 2023 года на полі бою быў цяжка паранены беларускі добраахвотнік, баец 79 дэсантна-штурмавой брыгады УСУ. Каля 14 гадзін ён чакаў на эвакуацыю, а потым некалькі месяцаў правёў у рэанімацыі, змагаючыся за сваё жыццё.
Цяпер мужчына знаходзіцца ў шпіталі ў стабільна цяжкім стане. Яму аказваецца ўся неабходная дапамога. Але каб аднаўленне праходзіла больш паспяхова, мужчыну важна дакупляць некаторыя лекі і прылады для рэабілітацыі.
У цяжкім становішчы апынуўся не толькі ён, але і ягоная сям'я, бо шматлікія выдаткі па лячэнні ляглі на блізкіх.
Мы просім кожнага беларуса аказаць падтрымку нашаму добраахвотніку і ягонай сям'і, каб яны маглі як мага хутчэй вярнуцца да паўнавартаснага жыцця.
Сума збору:
€4000
У гэтую суму ўваходзяць неабходныя медыкаменты і сродкі для рэабілітацыі.