Я была вымушаная пакінуць краіну праз палітычны пераслед. Выдалена дапамагала розным валанцёрскім ініцыятывам па аказанні медыцынскай і псіхалагічнай дапамогі, а таксама па рэлакацыі тых, каго пераследуюць у Беларусі. Знаходзячыся па-за роднай краінай, я актыўна працягваю ўдзельнічаць у ініцыятывах дыяспары. Але цяпер апынулася ў сітуацыі, калі дапамога неабходная мне.
У Беларусі заблакаваныя ўсе банкаўскія рахункі. Міліцыя шукае мяне па адрасе прапіскі. Цяпер знаходжуся ў Швецыі, дзе міграцыйная служба адмовіла ў прадастаўленні прытулку, бо лічыць Беларусь бяспечнай краінай, што выбары прэзідэнта — даўно скончыліся, а палітычная сітуацыя стабілізавалася. На час разгляду новых абставін па маёй справе,мяне пазбавілі жытла, дапамогі і права на працу. Тэрмін разгляду да 3-х месяцаў. Буду шчыра ўдзячная кожнаму, хто акажа мне дапамогу ў гэтую цяжкую хвіліну.
Якая сума неабходна?
1500 € — аплата жытла і ежы мінімум на 3 месяцы.