Дапамога пасля эвакуацыі з Беларусі

  • Гісторыя

Я Уладзімір Міхалка, былы палітвязень. Адбыў год і два месяцы ў калоніі за «абразу Лукашэнкі». Пакуль я быў у калоніі, падатковая шукала ў мяне «парушэнні» і выпісала штраф на 20 тысяч рублёў.

Пасля вызвалення да мяне часта прыходзіла міліцыя з пагрозамі і праверкамі. Давалі «суткі» за «экстрэмізм». Калі я не ўладкуюся на працу, пагражалі паўторнай пасадкай. Але «палітычнаму» знайсці працу вельмі складана. І я вырашыў уцякаць з краіны.

Цяпер я ў бяспецы, але без капейкі грошай і без разумення, што рабіць далей.

Якая сума неабходна?

1250 € — Арэнда жылля на першыя месяцы, медыцынскія паслугі (здароўе было падарвана ў калоніі), купля прадуктаў і адзення (выехаў экстрана ў адным спартовым касцюме).

:
€ 871
Збор завершаны. Сабрана: € 871