Уладзімір Лагавы: «Прашу падтрымкі, каб зноў паўнавартасна працаваць»

  • Гісторыя

9 жніўня 2020 года я быў на Нямізе ў ліку першых пратэстоўцаў. Мяне схапілі амаль адразу: збілі дубінкамі на вуліцы, кінулі ў аўтазак і павезлі ў Салігорскі РАУС, дзе раптам адпусцілі пад абавязацельства «больш не выходзіць». Але я працягнуў выходзіць і не прапусціў ніводнага пратэсту да глыбокай восені. Калі ўсё задушылі сілавікі, я вярнуўся да звычайнага жыцця, але разумеў: прыйдуць.

Раніцай у верасні 2022 года да мяне ўварваліся шасцёра. Заламалі рукі, надзелі кайданкі, правялі ператрус. Панятай стала суседка, чый сын ужо сядзеў за «палітыку». Потым павезлі на Акрэсціна.

Дзесяць сутак пекла. У карцары, разлічаным на аднаго зняволенага, нас спачатку было 10, а потым – 18 чалавек! Да гэтага часу не разумею, як у нас атрымлівалася спаць па чарзе, стоячы і седзячы. У дадатак днём і ноччу пастаянны гоман, задуха, пабудкі і візіты з дубінкамі. Потым чатыры месяцы чакання суда ў СІЗА-1 на Валадарскага.

19 студзеня 2023 года мне далі 3 гады «хатняй хіміі» па ч. 1 ст. 342 КК (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ўключылі ў спіс «экстрэмістаў».

Я ўладкаваўся ў таксі, але хто быў на «хіміі», ведае – гэта жыццё пад павелічальным шклом: праверкі, гутаркі, допыты і пагрозы. У верасні 2023-га следчы наўпрост сказаў: «Мы аднавілі твае пасты, якія ты выдаляў. Наступны тэрмін толькі пытанне тыдня». Двух хлопцаў з маёй групы на «хіміі» ўжо адправілі за краты, таму я не стаў чакаць тыдзень і бег той жа ноччу. У спешцы забыўся, ці страціў правы кіроўцы, з'ехаў з мінімумам – усё, што ўлезла ў заплечнік.

Цяпер я жыву ў Варшаве. Мне пашанцавала, і я атрымаў статус уцекача, верагодна таму, што ў Беларусі на мяне завялі чарговую «крыміналку». Працую велакур'ерам. Раней хапала заказаў, а зараз канкурэнцыя жорсткая, даход упаў, ледзь хапае на жыллё і прадукты. Былі б правы, мог бы пайсці ў таксі ці дастаўку на аўто, каб нармальна зарабляць.

Паралельна з'явіліся праблемы з зубамі: чатыры патрабуюць тэрміновага лячэння. Боль. Пакута. Лячэнні па страхоўцы чакаць некалькі месяцаў, а плаціць самому непад'ёмна.

Я не прашу «залатога парашута». Прашу дапамагчы ўстаць на ногі. Грошы патрэбны на лячэнне зубоў, аўташколу і два месяцы арэнды жылля. Цяпер хачу вярнуцца да сумленнага жыцця і прыносіць карысць. Спачатку сабе, потым тым, хто побач.

Сума збору
€2000

€800 – аўташкола і экзамены
€800 – тэрміновае лячэнне зубоў
€400 – арэнда жылля на 2 месяцы

Сабрана:
€ 5 з 2 000