У жніўні 2020 года Віталя Тысева затрымалі падчас пратэсту супраць рэжыму Лукашэнкі і жорстка збілі. Пасля гэтага ў яго пачаў развівацца вельмі агрэсіўны анкілазавальны спандыліт (хвароба Бехцерава — аутаімунных захворванняў злучальнай тканіны).
Усе суставы хрыбта, як і многія іншыя суставы, у яго пачалі сцірацца. І Віталь з'ехаў у Польшчу.
У Польшчы Віталю была праведзена поўная дыягностыка стану хрыбта. Яна паказала, што яму тэрмінова патрэбная аперацыя. Час працуе супраць Віталя: чым пазней будзе зроблена аперацыя, тым вышэйшая верагоднасць паралічу.
Пасля азнаямлення з медыцынскімі дакументамі Віталя клініка Караліна ў Варшаве падрыхтавала папярэдні рахунак на аперацыю памерам €20000. Гэтыя грошы былі сабраныя, але ў апошні момант клініка Караліна адмовілася апераваць Віталя, матывуючы тым, што не ўпэўненыя ў сваіх сілах на паспяховы вынік аперацыі. Таксама ад гэтага медыцынскага выпадку адмовіліся (з той самай аргументацыяй) чэшскія і літоўскія клінікі.
Клініка Charite у Берліне (Нямеччына) аказалася адзінай, дзе працуе каманда нейрахірургаў, здольных паспяхова правесці аперацыю такой складанасці, але аперацыя тамака каштуе €55100 (з вялікай скідкай з боку клінікі).
Падрыхтоўка да аперацыі пачнецца толькі пасля ўнясення ўсёй сумы. Кожны дзень прамаруджвання зніжае шансы на поспех, а адсутнасць аперацыі азначае для Віталя поўную страту рухомасці, цяжкую інваліднасць і смерць.
Дапамажыце Віталю падарыць цуд — звычайнае жыццё!
Сума збору:
€25750 Кошт аперацыі ў Charite.