Мяне завуць Віталь Прохараў, мне 20 гадоў. Я родам са Жлобіна і я — былы палітвязень.
Да 2020 года я вучыўся ў каледжы на слесара па рамонце аўтамабіляў. Пасля выбараў падчас акцыі пратэсту мяне затрымалі АМАПаўцы і моцна збілі. Потым мой айчым расказваў: “дзве гадзіны здзекаваліся з яго. Вучылі яго жыць, абражалі, казалі, што пасадзяць на тысячу год. Прывязаны, ён атрымаў з кулака ў вока. Уся спіна ў слядах ад дубінак, ногі ў ранах, падбітае вока, гузы на галаве, гематомы па ўсім целе. На абедзве нагі кульгае". Але ў той раз мне пашанцавала – мяне аштрафавалі і адпусцілі дадому.
Пазней да мяне зноў прыйшлі і абвінавацілі па 342 артыкуле (арт. 342 КК РБ — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за тое, што я кінуў камень аўтазак. Далі 2 гады выхаваўчай калоніі, бо на момант вынясення выраку мне было 17 гадоў. Я прасіў адтэрміноўку прысуду ў суда, каб завяршыць навучанне, але мне адмовілі.
Я выйшаў у снежні 2023 года і адразу ж з'ехаў у Вільню. Яшчэ дома я паспрабаваў займацца праграмаваннем, і мне спадабалася. Але ў мяне няма магчымасці сысці ў гэтую сферу, бо навучанне каштуе вялікіх грошай. Нядаўна я атрымаў гуманітарную візу, жыву на арэнднай кватэры, займаюся падпрацоўкамі (перанос мэблі, разладоўка/заладоўка машын).
Прашу вашай дапамогі, каб забяспечыць сваю сям'ю самым неабходным і, галоўнае, мне трэба пайсці на курсы праграмавання, каб у мяне з'явіліся веды для забеспячэння сябе і жонкі ў будучыні.
Сума збору:
€1200
€1000 — курсы праграмавання на Python
https://bit.ly/3uIfy3S
€200 — прадметы побыту для нашай сям'і