Беларуса вымусілі з'ехаць са сваёй краіны ўжо пасля таго, як ён адбыў увесь свой тэрмін як палітзняволены. Яму прыйшлося пакінуць адну сваю маці, якая хварэе анкалогіяй.
Добры дзень, маё имя Віталь.
Я былы палітзняволены з Брэста. За ўдзел у мірным мітынгу 10 жніўня 2020 года мяне затрымалі праз тры гады. Працавалі супрацоўнікі ГУБАЗіК у сваім стылі: арыштавалі на працоўным месцы, дэманстратыўна і з ужываннем сілы; у аддзяленні дапытвалі, ужываючы псіхалагічны ціск; канфіскавалі тэлефон, а потым перавярнулі ўсё ў маёй кватэры падчас ператрусу.
Мяне асудзілі на два з паловай гады і адправілі адбываць тэрмін у ПК-3. Вытрымаць невыносныя ўмовы ўтрымання «палітычных», да якіх я адносіўся і я, было няпроста. Мне дапамагала тое, што я атрымліваў дапамогу людзей, якія збіралі мне перадачы і дасылалі лісты. Мама перадавала іх ад свайго імя, бо ад іншых людзей нічога не перадавалі. Давала сілы і падтрымка іншых зняволеных у самой калоніі.
Але псіхалагічны ціск з боку адміністрацыі ўсё нарастаў: мяне прымушалі пісаць прашэнне аб памілаванні, пагражаючы падоўжыць тэрмін зняволення. Якраз у гэты час у маёй мамы знайшлі анкалогію. Я хацеў яе абняць, хутчэй выйсці на волю і не мог дапусціць, каб мне яшчэ працягнулі тэрмін, таму напісаў гэтае прашэнне.
Выйшаў з калоніі ў лістападзе 2024 і думаў, што я ўжо вольны. Аднак, рэпрэсіі ў адносінах да мяне не спыніліся. Знаходзячыся пад наглядам, я быў абавязаны раз на тыдзень хадзіць на адзнакі ў міліцыю, да мяне рэгулярна прыходзілі з праверкамі дадому.
Спачатку я нават не разглядаў варыянт ад'езду. Я не мог пакінуць сваю маці і стараўся даглядаць за ёй, пакуль яна праходзіла лячэнне ад анкалогіі. Час ішоў, я не мог ніяк уладкавацца на працу праз палітычны артыкул, а ціск з боку сілавікоў стаў яшчэ мацнейшым: мяне сталі часцей выклікаць на допыты і агляды па надуманых прычынах.
Увесь час паўтаралі: «Ты ж экстрэміст». І намякалі: «У цябе няма забароны на выезд, чаму ты яшчэ тут?» З лістапада 2025 года пачаліся ператрусы і запалохванне новай крымінальнай справай.
Без магчымасці працаваць я не мог падтрымліваць сваю маці, як планаваў, візіты сілавікоў не дадавалі ёй здароўя, а мой паўторны арышт быў хутчэй пытаннем часу. І я вырашыў з'язджаць.
З дапамогай каманды эвакуацыі BYSOL я зараз у бяспецы ў Літве і ўжо падаўся на міжнародную абарону.
Быць на волі, не баяцца турмы і груку ў дзверы – гэта для мяне даўно забытае адчуванне. Але эйфарыя першых тыдняў прайшла. У чужой краіне без ведання мовы я пачуваюся бездапаможным. У чаканні рашэння па абароне я не магу ўладкавацца афіцыйна на працу і мне банальна няма на што жыць. А дома засталася мама, якая змагаецца з хваробай – мне хацелася б і яе хоць неяк падтрымаць.
Я прашу вас аб дапамозе на першы час, бо знаходжуся ў бязвыхадным фінансавым становішчы.
Буду ўдзячны за любы донат.
Сума збору
€3000
€1200 – арэнда кватэры
€700 – аднаўленне правоў кіроўцы (як толькі дазволяць, праца кіроўцам будзе мяне карміць)
€600 – абследаванне медыцынскае (пасля калоніі вельмі сапсавалася здароўе)
€500 – харчаванне, адзенне і абутак па сезоне
