«Калі на працы даведаліся пра маю цяжарнасць — проста звольнілі»

  • Гісторыя

У лютым мінулага году мастачка і актывістка Віялета Майшук атрымала доўгачаканы дазвол на жыхарства ў Славаччыне і ўладкавалася на працу. Жыццё пачало наладжвацца, але цяжарнасць рэзка ўсё змяніла: яе звольнілі, і цяпер яна засталася без зберажэнняў і магчымасці зарабляць.

Я мастачка з Петрыкава, жыла ў Гомлі. У 2020 годзе далучылася да ініцыятывы «Краіна для жыцьця» і брала ўдзел у выбарчай кампаніі Святланы Ціханоўскай па Гомельскай вобласці. Актыўна ўключылася ў працу каманды: дапамагала з арганізацыяй, ездзіла па рэгіёне, рабіла ўсё, што было ў маіх сілах. Пасьля выбараў рэпрэсіі ўзмацніліся, многія калегі апынуліся за кратамі, і стала ясна: заставацца ў Беларусі на волі немагчыма.

Я зехала ва Ўкраіну. Гэта не было рашэньнем пра пераезд – гэта былі вымушаныя ўцёкі. Атрымала часовы дазвол на жыхарства, знайшла працу, і ўсё ішло добра да 24 лютага 2022 году. Поўнамаштабная вайна стала наступным цяжкім выпрабаваньнем: пастаяннае пачуцьцё пагрозы, страх за жыццё і нарастаючыя праблемы з дакумэнтамі. Нягледзячы на гэта, некалькі гадоў займалася там валянтэрствам, працавала над грамадзкімі і гуманітарнымі праектамі.

У жніўні 2024 году ў Беларусі супраць мяне распачалі крымінальную «спецвытворчасьць». Пазней суд завочна пакараў мяне трыма гадамі калёніі паводле ч. 1 арт. 361–1 Крымінальнага кодэксу (стварэнне экстрэмісцкага фармавання) і ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі). Вяртанне на Радзіму стала канчаткова немагчымым.

У гэты ж час сканчваўся тэрмін дзеяння майго пашпарта, і я была вымушаная з’ехаць у Славаччыну, каб аформіць дакумэнты і падацца на міжнародную абарону. Там я апынулася ў лягеры для бежанцаў і правяла паўгода ў найцяжэйшых умовах поўнай няпэўнасці і бяз права на працу. Усё гэта наклалася на наступствы пераследу, уцёкаў з Беларусі і перажытага ва Ўкраіне. У той пэрыяд мне давялося прайсці псыхіятрычную рэабілітацыю, каб аднавіцца.
18 лютага 2025 году мне далі міжнародную абарону ў Славаччыне. У сакавіку я атрымала дакумэнты і выйшла на працу. У той час зявілася адчуваньне, што жыццё пачынае нармалізавацца. Але стажу ў мяне амаль не было – я толькі пачала працаваць і не паспела назапасіць права на паўнавартасную сацыяльную падтрымку.

Цяжарнасьць стала для мяне нечаканасцю. Цяпер пачаўся чацвёрты месяц. Калі на працы даведаліся пра мой стан, сказалі, што я больш не магу працаваць: 12-гадзінныя змены і начная праца лічацца цяжкімі ўмовамі і забароненыя для цяжарных. Новую працу знайсці не ўдалося: у Славаччыне цяжарных фактычна не наймаюць.

Я звярталася ва Ўправу па працы, але дапамогі гэта не прынесла. Цяпер я на бальнічным і атрымала каля €200. Калі яго закрыюць, выплаты складуць каля €60 на месяц. Памер дапамогі залежыць ад стажу, якога ў мяне няма, бо дакументы я атрымала толькі ў сакавіку 2025 году.
Мне даводзіцца самой аплочваць мэдычныя абследаваньні па цяжарнасці і яе суправаджэнне. На гэта ўжо сышло больш за €200. Жыллё ў Славаччыне дарагое, а на сацыяльнае – чэргі па паўгода ці год, і цяжарнасць амаль не ўплывае на прыярытэт.

Я магла б працаваць самастойна, але ў мяне няма кампутара, фотаапарат застаўся ва Ўкраіне, з тэхнікі – толькі смартфон. Паводле адукацыі я дызайнэр-мастак, працавала фатографам, але без абсталяваньня вярнуцца да гэтай справы не магу. Цяпер разглядаю магчымасьць навучыцца б'юці-спэцыяльнасці, каб у будучыні працаваць з дому.

Мая сытуацыя – гэта кропка, дзе супалі цяжарнасць, адсутнасць даходу, высокі кошт жылля і мінімальная сацыяльная падтрымка. Мне патрэбная дапамога, каб прайсці гэты пэрыяд спакойна і бяспечна. Для сябе і будучага дзіцяці.

Сума збору
€2700

€1200 – жыллё
€600 – харчаванне і вітаміны
€400 – побытавыя выдаткі
€500 – мэдычныя абследванні і суправаджэнне цяжарнасці

Сабрана:
€ 0 з 2 700