Добры дзень, мяне завуць Віктар. Я былы палітвязень. Пасля таго, як я вызваліўся, мне пачалі пагражаць узбуджэннем новай крымінальнай справы. Таму, не чакаючы яшчэ аднаго турэмнага тэрміну, мы з жонкай прынялі рашэнне ратаваць сябе і дзяцей і звярнуліся ў BYSOL з просьбай, каб нам дапамаглі выехаць.
Дзякуючы дапамозе спагадлівых беларусаў я змог знайсці жыллё і ўладкавацца на працу таксістам у Польшчы. Увесь мінулы год я ўпарта працаваў, каб забяспечыць сям'ю ўсім неабходным. Я ездзіў на арандаванай машыне, аднак на сваім аўто працаваць выгадней. Таму мы ўклалі назапашаныя сродкі і купілі ўласную машыну, каб не губляць частку заробку.
Але здарылася бяда. Наш аўтамабіль быў выкрадзены са стаянкі каля дома. Для сям'і гэта стала цяжкім ударам, бо мы засталася без «працоўнай прылады» і без аніякай падушкі бяспекі. Заявы ў паліцыю я напісаў, але, зыходзячы з практыкі, такія справы амаль не раскрываюцца. А гэта значыць, што мая сям'я страціла ўсе свае ашчаджэнні.
(BYSOL мае ўсе дакументы, якія пацвярджаюць гісторыю)
Я пачынаю зноў усё з пачатку Зноў страшна думаць аб заўтрашнім дні. Калі са мной нешта здарыцца, то мая сям'я не зможа нават аплаціць арэнду жытла.
Гэтая бяда вельмі моцна выбіла мяне з каляіны і моцна адбілася на маім эмацыйным стане. Невыносна думаць, што падвяду сваю сям'ю, якая вымушана была разам са мной кінуць усё і з'ехаць у іншую краіну. Разумею, якая на мне адказнасць. І мне вельмі патрэбная ваша падтрымка.
Кожная маленькая дапамога будзе для нашай сям'і вялікім унёскам для дасягнення нашай мэты. Мы верым у сілу дабра і салідарнасць беларусаў. Калі ласка, дапамажыце нам зноў адчуць упэўненасць у заўтрашнім дні. Дзякуй вам вялікі!
Жыве Беларусь!
Сума збору
€4000
Прыкладна столькі каштуе адэкватная патрыманая машына + давядзенне яе да розуму, каб працаваць у таксі.