Дапамога відэааператару каманды Сяргея Ціханоўскага

  • Гісторыя

У 2020 годзе я працаваў відэааператарам у камандзе Сяргея Ціханоўскага. Да дадзенага моманту часу мне ўдавалася паспяхова хавацца і вырашаць усе жыццёвыя цяжкасці самастойна. Аднак цяпер я не магу справіцца самастойна і маёй сям'ёй (я, жонка, сын 5 гадоў і нованароджаны сын) — вельмі патрэбна падтрымка.

З Беларусі я з'ехаў у 2021 годзе. У майго дзіцяці знайшлі кісту на нырцы, якую ў Бараўлянах палічылі анкалогіяй. І без дакладна пастаўленага дыягназу нам прапанавалі зрабіць яму хіміятэрапію. Мы з жонкай прынялі на той момант самае складанае рашэнне ў нашым жыцці і адмовіліся ад прапанаванага лекавання. Пасля чаго нам пачалі пагражаць пазбаўленнем бацькоўскіх правоў. Жыццё ў Беларусі было і так занадта складанае, мы ўвесь час мянялі месца жыхарства, бо баяліся, што мяне могуць знайсці па справе Ціханоўскага. Але пасля навін з сынам, жыццё ў Беларусі стала немагчымае. І мы з'ехалі ў пошуках новага дома і лекараў, якія могуць паставіць дыягназ.

Спачатку мы апынуліся ва Украіне, там пачалі абследаванне, дзе нам пацвердзілі, што гэта не анкалогія. Ва Украіне ўжо хадзілі размовы пра вайну. Усе нашыя сябры былі ў Грузіі, мы вырашылі зрабіць паўзу. І сам Бог нам сказаў з'ехаць у Грузію, што мы і зрабілі. Як аказалася, нам вельмі пашанцавала. І нам удалося пазбегнуць вайны.

З Грузіі давялося з'ехаць, бо дыягназ нашага сына так і застаўся недаабследаваным. Мы патрацілі нашы апошнія зберажэнні, каб з'ехаць з Грузіі ў Іспанію і аплаціць абследаванне сыну. Далёкі сваяк, які пражывае ў Гішпаніі — абяцаў дапамагчы з легалізацыяй і працай. Яшчэ ў Грузіі мая жонка зацяжарыла. Менш за месяц таму ў мяне нарадзілася другое дзіця на тэрыторыі Гішпанііі, праз стрэс дзіця нарадзілася раней за тэрмін і малаважкае. Жонка аднаўляецца пасля кесарава сячэння.

На дадзены момант разам з сям'ёй мы знаходзімся ў мястэчку побач з Алікантэ.
Мы збіраліся застацца тут жыць, але праца, якую мне абяцалі тут — аказалася толькі на тры летнія месяцы. Цяпер я вымушаны знаходзіцца без працы. Тут, у Гішпаніі, мы з сям'ёй хацелі падацца на міжнародную абарону. Але праз вайну і наплыў бежанцаў з Украіны — гэта зрабіць немагчыма. Немагчыма прызначыць сустрэчу для падачы дакументаў, проста няма вольных дат. Мы чакалі больш за 4 месяцы. Узялі кансультацыю ў адваката. Усё, што нам прапанаваў адвакат — заставацца нелегаламі на працягу трох гадоў. Нелегаламі тут жыць немагчыма праз адсутнасць дазволу на працу (без яго немагчыма нікуды ўладкавацца).

У нованароджанага няма ніякіх дакументаў, акрамя гішпанскага пасведчання аб нараджэнні. Як высветлілася, пашпарт яму можна зрабіць толькі на тэрыторыі РБ, а вяртанне ў Беларусь пагражае мне вельмі вялікім тэрмінам ад 15 год пазбаўлення волі. Я звяртаўся ў шмат якія арганізацыі, якія дапамагаюць беларусам: ні дазвол на працу, ні візу зрабіць у нашым становішчы немагчыма, толькі калі мы вернемся ў Беларусь. І адзіны варыянт для маёй сям'і — гэта падацца на міжнародную абарону. Але для гэтага нам трэба з'ехаць у іншую краіну ЕС, бо ў Гішпаніі зараз гэта зрабіць практычна нерэальна. Усе сродкі да існавання ўжо скончыліся. Адзіны варыянт — гэта падацца на міжнародную абарону, бо ў нованароджанага няма ніякіх дакументаў.

Пакуль не скончыліся нашыя візы, нам трэба паспець падаць дакументы. Мы сталі шукаць знаёмых па ЕЗ, якія маглі б дапамагчы хаця б з жыллём на першы час. У Польшчы і Літве людзей, гатовых нас прытуліць — не аказалася. Жыць з нованароджаным у лагеры для бежанцаў ці шэлтары, як самі разумееце, скрайні выпадак. Тым больш, дзіця нарадзілася малаважкае і раней за тэрмін, цяпер яму патрабуецца павышаны догляд і ўвага.

Адгукнуўся мой знаёмы са Стакгольму, ён гатовы нас прыняць, пакуль паліцыя будзе разглядаць нашу справу. Але ў нас няма сродкаў, каб даляцець да Стакгольму, квіткі на ўсю маю сям'ю будуць каштаваць каля 600 еўра. Таксама ў нас на дадзены момант няма сродкаў нават на ежу, апошнія грошы мы выдаткаввалі на пасведчанне на вяртанне, каб выбрацца з Іспаніі. Мы маем патрэбу ў хоць нейкіх сродках на ежу, харчаванне для нованароджанага, цёплае адзенне для нованароджанага і памперсы. З нашых падлікаў, каб выжыць першыя два месяцы — патрабуецца 500 еўра. Будзем вельмі ўдзячныя кожнаму, хто акажа нам сваю падтрымку.

Якая сума неабходна?

1150 € — квіткт на самалёт разам з багажом; харчаванне; купля рэчаў першай неабходнасці для нованароджанага; харчаванне на нованароджанага на першыя два месяцы.

:
€ 1 152
Збор завершаны. Сабрана: € 1 152