З мужам, дзецьмі і сяброўкай хадзілі на ўсе шматлікія мітынгі і муж дзівіўся, як нам шанцуе, што не затрымліваюць. Але шанцаванне скончылася…
15.05 вырашылі пайсці на шашлыкі і ўзяць з сабой сцяг. Наш шлях пралягаў уздоўж дастаткова ажыўленай аўтадарогі. Мы літаральна не паспелі 50 метраў дайсці да лесу, як нас затрымалі. Сяброўка хутка зарыентавалася, забрала дзяцей і пайшла дадому. Мяне і мужа павезлі ў Заслаўскае РУУС. Адтуль у ІЧУ (Сцяпянка). Да суда мы прасядзелі там двое сутак. (Не гледзячы на дваіх непаўналетніх дзяцей).
У выніку мужу далі 10 сутак, а мне штраф — 70 б.в (2030 руб.)
Пасля абскарджання пастановы ў судзе нічога не памянялася.
Штраф і прымусовы «адпачынак» мужа крытычным чынам адбіліся на нашым бюджэце: на большую частку штрафу мы змаглі наскрэбці, але ў нас няма зберажэнняў, муж зараз без працы, а мой заробак ідзе цалкам на аплату рахункаў і штодзённыя патрэбы нас і нашых дваіх дзяцей. Нам патрэбна дапамога ў аплаце астатняй часткі штрафу.
Засталося сабраць 220 эўра.
Дзякуй за падтрымку!
Якая сума неабходна?
220 € — аплата штрафу