Дапамога Верацінскаму Генадзю – фотажурналісту, сябру БАЖ і АГП, уладкавацца ў новай краіне

  • Гісторыя

Мяне завуць Генадзь Верацінскі. Я фотажурналіст, сябра Беларускай Асацыяцыі Журналістаў (БАЖ) – арганізацыі, якая працуе ў сферы абароны свабоды слова, правоў і інтарэсаў журналістаў. Таксама я сябра апазіцыйнай Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі (АГП). Больш за 20 гадоў мы разам з аднадумцамі адстойваем дэмакратычныя пачаткі Беларусі.

Пасля выбараў 2020 года як фатограф і як журналіст я ўдзельнічаў у шмат якіх акцыях пратэсту. За гэта мяне затрымлівалі і саджалі на суткі.

А ў лютым 2023 года, калі я ляжаў у шпіталі, мне пачалі тэлефанаваць са следчага камітэта з пагрозамі. Мяне хацелі затрымаць, але паколькі я знаходзіўся ў рэанімацыі з запаленнем лёгкіх, зрабіць гэтага не ўдалося. А пасля выпіскі я змог пакінуць Беларусь.

Я не магу вярнуцца дадому, бо 100% апынуся за кратамі. Праз  слабое здароўе (я інвалід 2-й групы) я наўрад ці перажыву яшчэ адно турэмнае зняволенне. У мінулы раз, калі я апынуўся на Акрэсціна, у мяне здарыўся гіпертанічны крыз — ціск падняўся да 270/140. Тады мяне ў крытычным стане даставілі ў лякарню №1 горада Менску. На тое, каб аднавіцца, мне спатрэбілася некалькі год.

Цяпер я ўладкоўваюся ў новай краіне. Мне неабходна арэндаваць жыллё і базава ўладкаваць свой побыт. Спадзяюся на дапамогу беларусаў.

Сума збору:

€3100 Арэнда жылля, прадукты, лекі, адзенне.

:
€ 2 071
Збор завершаны. Сабрана: € 2 071