Фінансавая дапамога Васілю Г.

  • Гісторыя

Я дарослы чалавек, мне 52 гады, я інжынер. Працаваў на заводзе па вытворчасці святлатэхнікі. Завод супрацоўнічаў з Расіяй, і адлічваў падаткі нелегітымнай улады! Пасьля жнівеньскіх падзеяў і выказваньне сваёй грамадзянскай здарыўся канфлікт з кіраўніцтвам заводу. І я вырашыў звольніцца! Хадзіў на мітынгі і маршы. Дома ў мяне вісеў БЧБ сцяг, за што і атрымаў штраф 1160р і адсядзеў двое сутак! Цяпер з-за складанай сітуацыі ў краіне і пераследу ўладаў – я апынуўся ў складанай фінансавай сітуацыі.

Якая сума неабходна?

540 € — гэта сума, якая дазваляе закрыць мае патрэбы на некалькі месяцаў.

:
€ 540
Збор завершаны. Сабрана: € 540