Да жніўня 2020 года Валянціна* жыла з сям'ёй у Гродзенскай вобласці. Муж дзяўчыны, былы палітзняволены, адсядзеў тры з паловай гады за ўдзел у мірных пратэстах і вымушаны быў эміграваць, каб зноў не апынуцца за кратамі. Пасля ягонага ад'езду сілавікі пераключыліся на Валянціну. Нягледзячы на тое, што яе не затрымлівалі, жанчына жыве ў пастаянным стрэсе і адчуванні пагрозы.
«Пасля ад'езду мужа мне не даюць спакойна жыць: кадэбісты ўвесь час тэлефануюць, патрабуюць паведаміць месцазнаходжанне мужа. Колькі разоў я была на «гутарках» ужо збілася з падліку. Размова заўсёды адна – пагрозы і абяцанні, што я «не хутка ўбачу дзяцей», калі не буду супрацоўнічаць».
Валянціна афіцыйна працуе, але за мінімальную заробак, бо ў статусе жонкі «палітычнага» на іншую працу не бяруць. Цяпер жанчына адна забяспечвае сям'ю, таму што муж за мяжой таксама спрабуе ўладкавацца, але пакуль не можа падтрымліваць яе і двух сыноў, 5 і 9 гадоў.
«З таго моманту, як муж з'ехаў, маральная, бытавая і фінансавая адказнасць лягла на мяне, – дзеліцца беларуска. – Калі муж эвакуіраваўся, я не магла з'ехаць з ім, таму што ў дзяцей не было дакументаў, а зараз пагрозы ад сілавікоў сталі амаль штодзённымі, і я разумею, што знайсці нагоду для іх не праблема, а маральнымі прынцыпамі гэтыя людзі, мякка кажучы, не кіруюцца».
Дапамога патрэбная для таго, каб як мага хутчэй з'ехаць за мяжу, уз'яднацца з мужам і мінімальна ўладкавацца на першы час, пакуль Валянціна будзе афармляць дакументы на новым месцы і не зможа працаваць, таму што сабраць хоць нейкія зберажэнні на цяперашняй працы проста нерэальна.
Сабраныя грошы пойдуць на афармленне выезду, праезд, жыллё на першы час і базавыя патрэбы.
*Гэта ананімны збор. У мэтах бяспекі мы змянілі імёны герояў. Малюнак згенераваны пры дапамозе ШІ.
Сума збору
€3000
€800 – афармленне выезду і білеты
€1200 – бытавыя патрэбы і выдаткі на ежу
€1000 – арэнда жылля для ўсёй сям'і