Мяне клічуць Валянціна, у траўні гэтага года мяне арыштавалі за маляванне на вуліцы бел-чырвона-белай сімволікі.
У выніку па пастанове суда я апынулася ў статусе абвінавачанай па крымінальнай справе арт. 341 — апаганенне будынкаў або іншых збудаванняў цынічнымі надпісамі або выявамі. Але гэтага аказалася мала, з прычыны чаго пазней да абвінавачання дадаўся арт. 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). У выніку мне было прысуджана выплаціць 100 базавых велічынь, што ў дадзены момант з'яўляецца 2900 рублёў, са знішчэннем маёмасці, прызнанай датычнай да адміністрацыйнай справы.
Вельмі прашу ва ўсіх неабыякавых дапамогі і салідарнасці ў сітуацыі, якая склалася!
Якая сума неабходна?
530 еўра — фінансавая дапамога