Дапамога ЛГБТ-актывісту і валантэру пачаць жыццё нанова ў Польшчы

  • Гісторыя

Мяне завуць Валянцін Цішко, я былы актывіст «Руху за Свабоду» і ЛГБТ-актывіст родам з Маладзечна.

Мне заўсёды было важна казаць аб несправядлівасці і спрабаваць нешта змяніць самастойна. У 2019 годзе я балатаваўся ў парламент ад «Руху за Свабоду» і ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі. У 2020 годзе не мог заставацца ў баку ад таго, што адбывалася ў краіне. Быў назіральнікам на выбарах, удзельнічаў у пратэстах як неабыякавы беларус і пісаў пра іх як журналіст для Kraj.by.

Напрыканцы 2020 года па маіх калегаў пачалі прыходзіць, у тым ліку затрымалі галоўнага рэдактара маладзечанскай «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча. Тады я зразумеў, што арышт – гэта проста пытанне часу. Таму з'ехаў ва Ўкраіну. Гэта найбліжэйшая дзяржава геаграфічна, ды і па культуры і мове таксама. Падаўся на ўцякацтва. Калі пачалася вайна, я застаўся там. Быў валантэрам, дапамагаў эвакуаваць людзей, працаваў з вайскоўцамі.

Але ўкраінская міграцыйная служба ў нейкі момант спыніла разгляд маёй заявы. Мяне выклікалі і сказалі, што дэпартуюць, бо я знаходжуся ў краіне нелегальна. Так у лютым 2024 года я пераехаў у Нямеччыну і падаўся там на ўцякацтва.

Але ўва ўцякацтве мне адмовілі на падставе Дублінскай дамовы. Справа ў тым, што ў Нямеччыну я патрапіў праз Польшчу і паводле польскай гуманітарнай візы. Таму мяне вырашылі дэпартаваць.

У снежні 2024 года я апынуўся ў Польшчы з трыма валізамі. Гэта ўсё, што я маю за чатыры гады на эміграцыі. Спачатку я жыў у лагеры пад Варшавай, цяпер знаходжуся ў шэлтары польскай ЛГБТ-арганізацыі. Але, на жаль, мне можна тут заставацца толькі да канца лютага.

Я падаўся на міжнародную абарону ў Польшчы. Праз тое, што чарговы раз трэба чакаць рашэння міграцыйнай службы, я зноў знаходжуся ў падвешаным стане. Гэта прыгнятае больш за ўсё. Ужо больш за месяц не магу наладзіць рэжым сну. Вядома, спадзяюся, што мяне не выганяць, але поўнай упэўненасці няма ні ў каго.

Чаканне адказу ад міграцыйнай службы займае некалькі месяцаў, а жыць у шэлтары я магу толькі да канца лютага. Таму мне трэба зняць пакой. Таксама мне патрэбны сродкі на выдаткі першы час: прадукты, медыцынскія паслугі, транспарт.

Сума збору

€2000

€1200 – арэнда пакоя на тры месяцы,
€800 – выдаткі на прадукты, медыцынскія паслугі, сувязь і транспарт, неабходныя для зносін з дзяржорганамі аб легалізацыі.

Сабрана:
€ 546 з 2 000