Вадзім Доўнар — вядомы беларускі журналіст. Ён нарадзіўся ў 1976 годзе ў Менску, скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў у БДГ (Беларуская дзелавая газета), на Радыё Рацыя, у Беларускай газеце, на ўкраінскім тэлеканале ATR і ў іншых вядомых выданнях. Удзельнічаў у Майдане і ў Блакадзе Крыма ў Чангары. Апошнім часам Вадзім быў адміністратарам тэлеграм-канала Мікалая Аўтуховіча «Да Волі».
Год таму Вадзіму паставілі дыягназ, лячэнне якога патрабуе трансплантацыю печані. Аперацыю правядуць у Польшчы па страхоўцы ў жніўні-верасні. Але праблема ў тым, што Вадзім страціў працаздольнасць і мае патрэбу ў штодзённым медыцынскім абслугоўванні, каб захаваць працу іншых жыццёва важных органаў.
(Фонд BYSOL мае ўсе пацвярджальныя медыцынскія дакументы)
Мы адкрываем гэты збор, каб забяспечыць мужчыну годны дагляд да аперацыі.
Сума збору:
€6000
6 месяцаў падтрымкі з разліку €1000 у месяц.
Грошы патрэбныя на лячэнне і медыкаменты.