Вадзім Каўшоў апынуўся ў калоніі пасля даносу і там сур’ёзна падарваў здароўе. Пасля вызвалення ўзнікла рызыка чарговага пераследу. Цяпер у 55 гадоў ён нанова асвойваецца ў новай краіне.
Вадзіму Каўшову 55 гадоў, ён родам з Мінска. Да калоніі і эміграцыі ён працаваў у авіякампаніі бортаператарам. Усё змянілася, калі ў 2022 годзе мужчына адкрыта выступіў супраць вайны і не хаваў свае погляды.
– Тады я палаяўся са знаёмым з Бярдзянска, які быў за «рускі свет». Ён неаднаразова пагражаў, а потым напісаў на мяне данос у КДБ. Пасля гэтага восенню 2022 года мяне арыштавалі проста на працы, у аэрапорце. Узламалі тэлефон, убачылі падпіскі на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, перапіску з сябрамі-украінцамі, дзе я выказаўся пра Лукашэнку. За гэта ў выніку атрымаў два гады калоніі.
Зняволенне дрэнна адбілася на мне. Быў пастаянны прэсінг, праблема з лістамі. Моцна падарваў здароўе: з’явілася запаленне звязкаў і сухажылляў кісці правай рукі, а на скаргі ў калоніі не рэагавалі. Узнікла праблема з варыкознай хваробай: за месяц да арышту мне зрабілі аперацыю на назе, але ва ўмовах СІЗА стала яшчэ горш, чым да аперацыі. Чэсна кажучы, думаў, што проста там і памру.
На свабоду я выйшаў 15 лютага 2025 года. Пра працу ў авіяцыі можна было забыцца. Хацеў уладкавацца на трансфер у аэрапорце, падвозіць людзей – спыталі пра судзімасць І проста сказалі: «Ты што, радзіму не любіш?» Нават лясгас не захацеў мяне браць. У аддзеле занятасці мне прапанавалі працаваць грузчыкам, не спытаўшы, якая адукацыя.
У выніку ў маі 2026 года вымушана з’ехаў у Польшчу, бо, акрамя няўдач з працай, з’явілася рызыка пераследу. Так я страціў усё: не толькі працу і здароўе, але і надзею на пенсію ды дом. У Польшчы ў мяне асабліва нікога няма, усе блізкія далёка. Пастаянна адчуваю прыгнечанасць і адзіноту, але стараюся не ўпадаць у дэпрэсію.
На новым месцы мне вельмі патрэбна дапамога, каб пакрыць выдаткі на арэнду жылля і ўладкаваць побыт. Буду вельмі ўдзячны за ваша разуменне і падтрымку.
Сума збору
€2100
€1500 – арэнда жылля на некалькі месяцаў
€600 – бытавыя выдаткі
