Дапамога актывісту Аляксею Уткіну ў лекаванні

  • Гісторыя

Мяне завуць Аляксей Уткін. Я родам з Менску.

У сакавіку 2021 года на мяне завялі крымінальную справу па артыкуле 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ўзялі падпіску аб нявыездзе. А праз год, калі мяне не было дома, па мяне прыйшлі супрацоўнікі крымінальнага вышуку.

Я змог выехаць у Літву і ўладкавацца тут на працу на будоўлю. Але ў мяне пачаліся вялікія праблемы са здароўем: баліць спіна, і я амаль не адчуваю левую нагу. Лекары падазраюць міжхрыбетную кілу.

З бясплатнай клінікі мяне накіравалі ў прыватную. Мне неабходна пракалоць курс лекаў і прайсці не менш за 10 сеансаў тэрапіі.
[фонд BYSOL размяшчае ўсімі пацвярджальнымі дакументамі].

Дзякуй за дапамогу!

Сума збору:

€1600 —10 сеансаў тэрапіі і лекі.

:
€ 615
Збор завершаны. Сабрана: € 615