Мой брат, Аляксандр Жогаль, быў сябрам і сведкам затрымання Дзмітрыя Усхопава, які жыў Рэчыцы і пасля загінуў. Брат знаходзіцца ў вышуку, пад яго домам дзяжурыць машына СК. Ён быў выушаны бегчы з краіны ў кароткія тэрміны і я дапамагала яму з дастаўкай дакументаў. З гэтай прычыны мяне могуць асудзіць «за дапамогу ў арганізацыі ўцёкаў».
Брат знаходзіцца па-за межамі Беларусі без важных дакументаў. Я змагла даставіць яму толькі пашпарт. Для абгрунтавання ў новай краіне ён мае патрэбу ў афармленні страхоўкі, візы, даведкі для працаўладкавання і фінансаў для часовага пражывання.
Цяпер мы не можам дапамагаць брату і баімся вяртацца дадому, бо ёсць пагроза здзяйснення ў адносінах да нас крымінальнага пераследу. Маем патрэбу ў дапамозе для афармлення яго дакументаў і часовага пражывання ў іншай краіне.
Якая сума неабходна?
1500 € — атрыманне страхоўкі, візы, неабходных даведак для працаўладкавання, праезду і часовага жылля.